Пастаўскімі лялькамі палюбаваліся і іншаземцы


image-0-02-05-87a95c122844ada6e94c56947a3d8cf8845bfa4a894b4cda9e301a867469bcf7-V

У рамках Міжнароднага форуму “Прафсаюзы і будучыня сферы працы”, які праходзіў у Мінску, у музеі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, была арганізавана выстава ручных работ з рэгіёнаў краіны.

— Удзел у ёй прымалі і пастаўчане, — расказвала дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяна Іванаўна Пякарская. — Прапанову атрымалі ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Для нас гэта вялікі гонар.

На форуме прысутнічалі прадстаўнікі 30 краін свету. Яны не толькі абмяркоў­валі надзённыя пытанні сферы працы, але і пабывалі ў музеі. Выстаўленыя пастаўчанамі лялькі з папяровых трубачак і карціны прыцягвалі ўвагу кожнага. Асаблівае захапленне ў замежных гасцей выклікалі карціны, “нарысаваныя” стужкамі ў тэхніцы канзашы. Наведвальнікі выставы адзначылі непераўзыдзеную прыгажосць вырабаў.

А пазней работы Пастаўскага ТЦСАН былі выстаўлены ў Віцебскім лядовым палацы. Там праходзіў рэспубліканскі інтэграцыйны форум “Даступная праца і занятасць людзей з інва­ліднасцю”. На мерапрыемстве прысутнічалі бізнесмены, эксперты беларускіх міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных структур. Адбылося знаёмства з сусветнай практыкай праца­ўладкавання людзей з інваліднасцю. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі праводзілі майстар-класы па вырабе рознай прадукцыі. Брэндавую прадукцыю пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва высока ацанілі ўсе ўдзельнікі форуму.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.