Пастараліся ў зімова-стойлавы перыяд


Наталля Козел.
Наталля Козел.

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі работы аператараў машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў за зімова-стойлавы перыяд. Пераможцы вызначаны ў трох групах.

У першай найвышэйшых вынікаў дасягнула Вольга Аляксандраўна Феакцістава з малочнатаварнай фермы “Падлявонавічы” ААТ “Камайскі-агра”. Ад кожнай замацаванай за ёй каровы атрымала ў сярэднім па 2064 кілаграмы малака, што на 788 кілаграмаў больш, чым летась. Лепшай у першай групе прызнана таксама Ірына Васільеўна Савасцьянава з малочнатаварнага комплексу ААТ “Кураполле-агра”. Сярэдні надой у яе групе — 1786 кілаграмаў, прыбаўка ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года склала 386 кілаграмаў.

Значных поспехаў у апошнія месяцы сталі дабівацца аператары машыннага даення фермы “Кейзікі” райаграсэрвісу. Лідзіруе Ганна Мікалаеўна Мяжэніна (892 кілаграмы, сярэдні надой ад каровы вырас ледзь не ўдвая), а на груздаўскай ферме АБП “Рассвет Пастаўскі” — Наталля Сяргееўна Козел (сярэдні надой — 1300 кілаграмаў). Сярод жывёлаводаў трэцяй групы вызначылася Святлана Станіславаўна Сячынская, якая працуе на ферме ў Вярэньках ААТ “Вярэнькі-агра” (сярэдні надой — 938 кілаграмаў).

Ірына Савасцьянава (у цэнтры) з калегамі Маяй Юшкевіч, Аленай Лялека, загадчыцай фермы Марынай Кухальскай, Жаннай Радулевіч і Галінай Гузінавай.
Ірына Савасцьянава (у цэнтры) з калегамі Маяй Юшкевіч, Аленай Лялека, загадчыцай фермы Марынай Кухальскай, Жаннай Радулевіч і Галінай Гузінавай.

Па чацвёртай групе гаспадарак пераможцы не вызначаліся па прычыне невыканання ўмоў спаборніцтва (адсутнасць росту вытворчасці ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года).

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Мікалаевіч Герасіменка пабываў у тых калектывах, дзе ёсць лідары, і ўручыў ім Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі.

Пачаўся пашавы перыяд, які лічыцца самым спрыяльным для атрымання вялікага і таннага малака. На яго жывёлаводы ўскладваюць надзеі.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота Сяргея Герасіменкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.