Праграма ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”


image description

9 чэрвеня (пятніца)

10.00—12.00 Спартыўныя спаборніцтвы. Га­радскі стадыён.

11.00—13.00 Літаратурна-музычнае свята “Душой народжанае слова” з удзелам літаратурных аб’яднанняў. Канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай.

15.00—16.00 Мастацкае свята, адкрыццё выставы жывапісу Л. Курыловіч “Притяжение. Память сердца”. Выставачная зала Дома рамёстваў.

18.00 Канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Пастаўскага раёна з удзелам замежных творчых калектываў — удзельнікаў фестывалю “Карагод народных талентаў”. Дом культуры па вул. Станкевіча.

     10 чэрвеня (субота)

11.00  Адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай акцёрам-землякам Станіславу Ясюковічу і Зыгмунту Кенстовічу. Кінавідэазала, плошча імя Леніна.

11.30 Адкрыццё выставы, прысвечанай знакамітым навукоўцам — ураджэнцам Пастаўшчыны (да Года навукі ў Беларусі). Фотавыстава “Чароўныя імгненні фестывалю”. Краязнаўчы музей, плошча імя Леніна.

12.30  Прэзентацыя кнігі “Беларускія народныя музычныя інструменты”. Выставачная зала Дома рамёстваў.

14.00—20.00 “Горад майстроў” з удзелам народных майстроў Віцебскай вобласці. Плошча імя Леніна.

15.00—18.00 Традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”. Дом культуры па вул. Станкевіча.

16.00—20.00 “Пастаўшчына гасцінная”. Агляд-конкурс сельскіх падворкаў. Плошча імя Леніна.

16.30—17.00 Прэзентацыя кнігі пісьменніка-краязнаўца І. Пракаповіча «Залатая выспа: гісторыі і вершы з крыніц народных». Палац Тызенгаўзаў.       

17.00—18.00 Тэатралізаванае прадстаўленне “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб” з удзелам вучняў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А.Тызенгаўза. Усходні фасад палаца Тызенгаўзаў.                                               

20.00—21.00 Урачыстае адкрыццё фестывалю.  Плошча імя Леніна.

21.00—23.00 Музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне “Пастаўскі баль”. Вогненнае шоу «Огненные Вороны» (г. Ліда). Плошча імя Леніна.

23.00—24.00  Канцэрт шоу-групы «Маракасы». Плошча імя Леніна.

24.00 Святочны феерверк. Плошча імя Леніна.

00.15—02.00 Забаўляльная праграма для моладзі з удзелам лепшых дзіджэяў Віцебскай вобласці.    Плошча імя Леніна.

11 чэрвеня (нядзеля)

11.00—11.40  Канцэрт беларускай і класічнай музыкі з удзелам ансамбля салістаў Нацыянальнага акадэ­мічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь А.Крамко. Пастаўскі касцёл.

10.00—15.00 Выстава-продаж вырабаў народных майстроў Віцебскай вобласці. Гарадскі парк.

11.30—12.00 Канцэрт ваеннага духавога аркестра. Плошча імя Леніна.

12.30—13.00 Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю. Плошча імя Леніна — гарадскі парк.

13.00—15.00  Заключны гала-канцэрт удзельнікаў ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” з удзелам ансамбля салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь А.Крамко. Гарадскі парк.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.