Разам і ў будні, і ў святы

Культура

Удзельнікі сямейнай эстафеты.
Удзельнікі сямейнай эстафеты.

Калектыў 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь нетрывіяльным спосабам адзначае сваё прафесійнае свята. Ужо шосты год запар напярэдадні Дня пагранічніка ён праводзіць спартыўна-масавае мерапрыемства для ваеннаслужачых, членаў іх сем’яў і цывільнага персаналу.

Спачатку ў спартыўным цэнтры АДРАЦ “Ветразь” тры каманды (з ліку кіраўніцтва часці, тылавых падраздзяленняў і медыцынскіх работнікаў) спаборнічалі на валейбольнай пляцоўцы. Ва ўпартай барацьбе перамаглі прадстаўнікі кіраўніцтва шпіталя. Паралельна праходзіў турнір па настольным тэнісе. У асабістым заліку сярод жанчын 1-е месца заняла Юлія Жук, 2-е — Таццяна Карпуніна, 3-е — Юлія Ярома. Мужчынскую тройку лідараў узначаліў Уладзімір Галушка, другім стаў Сяргей Мануйлаў, трэцім — Уладзімір Панчанка. У камандным заліку перамаглі медыкі.

 Працягнула мерапрыемства сямейная эстафета на свежым паветры. Пры гарачай падтрымцы калег спрыт і хуткасць у выкананні прапанаваных заданняў дэманстравалі сем’і Навуменка, Рахметулавых і Зілгалавых. Яны бегалі ў мяшках і гімнастычных абручах, скакалі, вадзілі мячы і спраўляліся з хакейнымі шайбамі. Пераможцамі сталі Сяргей і Наталля Зілгалавы з дачкой Анастасіяй, якія выступалі за каманду тылу.

Яркім акцэнтам мерапрыемства стаў канцэрт мастацкай самадзейнасці, пасля якога ў нязмушанай абстаноўцы падвялі канчатковыя вынікі спаборніцтваў. Гэта той самы выпадак, калі ў пройгрышы не застаўся ніхто. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму і яшчэ раз даказалі, што калектыў шпіталя разам не толькі ў будні, але і ў святы.

Тэкст і фота Людмілы ЗЕЛЯНКЕВІЧ.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.