Стартаваў трэці працоўны семестр

Общество

IMG_2454

Студатрадаўскі рух — гэта не проста водгалас савецкага мінулага, а адзін з самых запатрабаваных сучасных кірункаў дзейнасці галоўнай маладзёжнай арганізацыі Беларусі. Сёння ён падтрымліваецца на самым высокім дзяржаўным узроўні і аб’ядноўвае сотні тысяч людзей па ўсёй краіне. Шырокае распаўсю­джанне мае і на Пастаўшчыне.

Штогод падчас канікул у моладзі ўзрастае інтарэс да падпрацоўкі. Знайсці вакансіі на летні перыяд навучэнцам пастаўскіх школ і каледжа дапамагае райкам ГА “БРСМ”. Толькі ў трэцім працоўным семестры 2016 года ў скла­дзе 30 студатрадаў было праца­ўладкавана 663 чалавекі, у асноўным у аграпрамысловы комплекс раёна. Многія гаспадаркі, у тым ліку ААТ “Сцяг Перамогі- агра”, “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Дунілавічы-агра”, “Камайскі-агра”, “Кураполле-агра”, АБП “Рассвет Пастаўскі”, і сёлета з задавальненнем чакаюць да сябе малады працоўны дэсант.

Юнакі і дзяўчаты хутка прыступяць да работы. Пакуль жа на ўрачыстым адкрыцці працоўнага семестра-2017, якое нядаўна адбылося на базе Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, яны з рук першага сакратара райкама БРСМ Іны Каралёвай атрымалі сімвалічныя пуцёўкі на работу ў атрадах. У рамках адкрытага дыялогу “Студатрад — твой крок у будучыню” абмеркавалі хвалюючыя пытанні, акрэслілі прыярытэты працы ў студатрадах, выказалі свае прапановы і пажаданні.

IMG_2517

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага штаба, які каардынуе і кантралюе дзейнасць студатрадаў, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў:

— Працавітасць — адна з галоўных якасцей чалавека. Усё і ў нашай краіне, і ў свеце створана рукамі лю­дзей. Працоўныя традыцыі на пастаўскай зямлі знаходзяцца на вельмі высокім узроўні. І па прыклады не трэба далёка хадзіць. На працягу шэрага апошніх гадоў у працоўным семестры прадстаўнікі каледжа становяцца лепшымі на Віцебшчыне, за што маюць шмат узнагарод. Спадзяюся, што і сёлетні год не стане выключэннем і юныя пастаўчане годна пашчыруюць у полі, на зернетаках і будоўлі.

Паказаць сябе з лепшага боку і атрымаць асалоду ад працы маладым людзям пажадаў і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Пастаўскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі В. Л. Врублеўскі. Працягам урачыстай цырымоніі адкрыцця чарговага працоўнага семестра стала ўскладанне кветак да помніка Герою Савецкага Саюза Ф. Р. Маркаву, устаноўленага на тэрыторыіі каледжа. А завяршыла мерапрыемства працоўная акцыя “ТрудКрут”: навучэнцы каледжа ў студатрадаўскіх куртках з чырвона-зялёнымі стужкамі на лацкане высадзілі кветкі ля сваёй навучальнай установы. 

Тэкст і фота Людмілы ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.