Стымул да нарыхтоўкі кармоў

Сельское хозяйство

08korma

Першым укосам травы ў раёне трэба ўбраць з 14500 гектараў. З мэтай аказання максімальнага садзейнічання сацыяльным партнёрам у арганізацыі работ па забеспячэнні грамадскага пагалоўя кармамі ў аптымальныя тэрміны, выканання даве­дзеных заданняў, захавання тэхналагічнага працэсу, павышэння матэрыяльнай і маральнай зацікаўленасці работнікаў, занятых на гэтых работах, прэзідыум раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на падставе пастановы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК распрацаваў і зацвердзіў умовы працоўнага спаборніцтва сярод механізатараў на нарыхтоўцы кармоў у 2017 годзе.

Пераможцы будуць вызначацца на касьбе траў, здрабненні зялёнай масы, яе перавозцы і нарыхтоўцы ў стрэйч-плёнцы. У кожнай групе ўстанаўліваюцца па два прызавыя месцы, адно з якіх — для тых, хто працуе на энерганасычанай тэхніцы. Падзячнымі пісьмамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі, сувенірамі будуць узнагароджвацца механізатары, якія з’яўляюцца членамі прафсаюза работнікаў АПК і даб’юцца найвышэйшых паказчыкаў на ўказаных работах, не дапусцяць парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.