Трагедыя на дарозе


newsper.net_

20 чэрвеня на ўскраіне Пастаў, за мікрараёнам будаўнікоў, пад коламі аўтамабіля загінула 71-гадовая жанчына.

Як паведамілі “ПК” у раённым аддзеле Следчага камі­тэта, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 8 гадзін 25 хвілін раніцы. У гэты час вадзіцель аўтамабіля “Сітраен-С4” 1984 года нараджэння рухаўся з боку Пастаў у кірунку паўночнага пад’езда да аўтадарогі Браслаў—Паставы—Мядзел і сутыкнуўся з веласіпедысткай 1946 года нараджэння, якая выехала з другараднай дарогі (з вуліцы Вакзальнай) на галоўную. У выніку ўдару жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерла на месцы. 

Па факце ДТЗ раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

Алена ШАПАВАЛАВА.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.