Тым самым дрэўцы збераглі

Образование

Мікалай Усовіч , Клімент Гінько, Яна Шуканава, Наталля Пудэнка, Алёна Жаўнярук і Ксенія Зімніцкая.
Мікалай Усовіч, Клімент Гінько, Яна Шуканава, Наталля Пудэнка, Алёна Жаўнярук і Ксенія Зімніцкая.

Са школьных гадоў усім вядомая і звыклая практыка па зборы макулатуры, калі вучні цэлымі класамі спаборнічалі за найбольшую колькасць нарыхтаванай і здадзенай другаснай сыравіны. Такая акцыя стала добрай традыцыяй і ў нашай навучальнай установе. Яна мае і экалагічнае значэнне, бо 60 кілаграмаў макулатуры зберагаюць ад высечкі адно дрэва.

На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, дырэктар школы Лілія Геронцьеўна Гінько падвяла вынікі конкурсу і адзначыла пераможцаў. Навучэнцы ўстановы сабралі ў сярэднім па 60 кілаграмаў кожны — самы лепшы паказчык у раёне. Удвая вышэйшы ён у вучняў 5-6-х класаў (класны кіраўнік — Леакадзія Уладзіславаўна Рамановіч), другімі сталі васьмікласнікі — па 75 кілаграмаў (класны кіраўнік — Лідзія Сяргееўна Шырокая).

У асабістым заліку з вялікім адрывам перамагла Ксенія Зімніцкая (5 клас), якая сабрала 230,5 кілаграма макулатуры. Другое месца заняла Алёна Жаўнярук (8 клас), на рахунку якой 154 кілаграмы. У яе аднакласніцы Яны Шуканавай трэці паказчык — 144 кілаграмы. Рубеж у 100 кілаграмаў пакарыўся Мікалаю Усовічу (8 клас), Наталлі Пудэнка (6 клас), Кліменту Гінько (8 клас). Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі.

Ю. КАТОВІЧ, настаўнік

Андронаўскай школы.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.