У Паставы «прыляцеў» СУ-24


IMG_3490

Калісьці Паставы былі горадам ракетчыкаў і авіятараў. На працягу сарака гадоў над райцэнтрам і наваколлем луналі рэактыўныя самалёты. У нябесную сінь з аэрадрома, які размяшчаўся ў мікрараёне 6 гарадка, уздымаліся ИЛ-28, МиГ-17, МиГ-27, СУ-7, СУ-24 і СУ-25. На авіябазе пастаянна было задзейнічана каля дзвюх тысяч чалавек — лётчыкі, інжынеры, тэхнікі, спецыялісты тылу і радыётэхнічнага забеспячэння. Каб увекавечыць памяць пра той след, які яны пакінулі ў жыцці горада, ад імя таварышаў па службе былы камандзір 305-га бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, ваенны лётчык, палкоўнік запасу Уладзімір Уладзімі­равіч Бараўко звярнуўся да тагачаснага старшыні райвыканкама Эдуарда Пятровіча Казуры з просьбай устанавіць самалёт у Паставах. І быў пачуты. Неўзабаве (а было гэта 11 гадоў назад) галоўны ўезд у райцэнтр упрыгожыў баявы самалёт МиГ-23.

А сёлета ён перадыслацыраваўся на Алею воінаў-інтэрнацыяналістаў у скверы па вуліцы Гагарына, саступіўшы месца на пастаменце новаму крылатаму сімвалу горада — бамбардзі­роўшчыку СУ-24. Крылатая машына “прыляцела” да нас з Баранавіцкага авіярамонтнага завода ў якасці падарунка ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.