Удзельнікі фестывалю


4-5

Жарт-гурт «ЧИП» (Украина)

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ансамбль основан в 2007 году при Хорошевском районном Доме культуры Житомирской области. Руководитель — Олег Петрович Шишук, заслуженный работник культуры Украины.  Основу репертуара составляют народные песни с неповторимым вокальным исполнением Александра Ничипоренко. Ансамбль — желаемый гость как на свадьбах, так и на фестивалях: «Садко» (г. Великий Новгород), «Бэрдэмлек» (Башкортостан), «Сила славянских сердец» (г. Минск).

«Лянок» (Латвия)

Лянок

Фольклорный ансамбль Елгавского белорусского общества «Лянок» г. Елгава образован в марте 2007 года. Принимает активное участие в культурных, презентационных и образовательных мероприятиях города Елгавы, Елгавского края, городов Латвии и Европы. На достойном уровне представлял белорусскую культуру на различных международных фестивалях Беларуси, Латвии, Швеции.

«Лянок» — участник славянского праздника Купалье, католического и православного Рождества, торжеств, посвященных Дню Независимости Республики Беларусь и Дню Провозглашения Независимости Латвийской Республики, Дней города Елгава, благотворительных мероприятий.

За активную профессиональную деятельность ансамбль награждён Благодарственными письмами Министерства культуры Беларуси, руководства г. Елгавы, а также организаторов фестивалей и конкурсов.

«Эржвилко бандония» (Литва)

unnamed (5)

Ансамбль «Эржвилко бандония» Эржвилкского центра культуры Юрбаркского района Литовской Республики в прошлом году отметил свое 40-летие. Удостоен престижной награды в Литве  «Золотая птица» и признан наследием нематериальной культуры. «Эржвилко бандония» славится не только в Эржвилкасе, но и во всей Литве. Гостролировал в Испании, Германии, Беларуси, выступал в Москве. Руководитель — Гинтаре Стирбене.

«Жаворонки» (Бобруйская немецкая община)

5678

Вокальная группа «Lerсhen» (в переводе с немецкого «Жаворонки») Бобруйской немецкой общины создана в 1998 году. Постоянно принимает участие в фестивалях национальных культур, проходящих в Гродно, городских и областных фестивалях. Многократно награждена дипломами, грамотами. В программе — народные песни российских немцев (бывшего СССР), немецкие народные и современные песни.

Вокальная группа «Lerсhen» является членом Международного союза немецкой культуры СНГ.

«Свая ігра» (Віцебская вобласць)

23906

Ансамбль народных інструментаў “Свая ігра” Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа на працягу некалькіх гадоў з’яўляецца  адным з самых яркіх калектываў г.Наваполацка. У яго склад уваходзяць таленаві­тыя маладыя выкладчыкі і навучэнцы музычнай установы. Пад кіраўніцтвам Ірыны Свірыдзенка значна ўзбагаціўся канцэртны рэпертуар, які складаюць творы розных стыляў і жанраў: класіка, джаз, сучасныя кавер-версіі папулярных песень, народныя апрацоўкі. Для ансамбля і яго ўдзельнікаў, бо кожны з іх можа выступаць як саліст, піша музыку Л. У. Маліноўскі.

Сольныя канцэрты “Сваёй ігры”, якія праходзяць у Нацыянальным Полац­кім гісторыка-культурным музеі, Наваполацкім ГДК, Са­фійскім саборы, Віцебскай філармоніі, збіраюць поў­ныя глядзельныя залы прыхільнікаў. Калектыў двойчы лаўрэат конкурсу імя І. Жыновіча, лаўрэат міжнароднага конкурсу выканаўцаў на шматструнных інструментах у г. Пскове і конкурсаў “Залатая Ліра Палесся”, “Сярэбраны звон цымбалаў”.

«Клюквенное варенье» (Эстония)

j__hvikamoos 2

В создании группы народного танца «Jхhvikamoos» (в переводе с эстонского — «Клюквенное варенье») важную роль сыграли дети, которые учатся в Йыхвиской гимназии. Это учебное заведение, вероятно, единственная школа в Эстонии, где в каждом классе есть своя группа народного танца, а ежевесенний школьный праздник танца и песни — самое популярное из проводимых в Йыхви в течение года мероприятий народной культуры. Успехи детей вдохновили и их родителей на знакомство с народным танцем. Рождение «Jхhvikamoos» произошло в январе 2010 года, когда увлеченные народными танцами родители йыхвиских гимназистов собрались на первую репетицию, чтобы начать подготовку к своему, как поначалу думали, единственному выступлению, а именно проводимому в мае того же года празднику танца и песни Йыхвиской гимназии. Но «заболели» народными танцами настолько, что и семь лет спустя всё продолжают танцевать.

«Лірнікі» (Брэсцкая вобласць)

Лирники

Народны ансамбль народнай музыкі Гарадзішчанскай дзіцячай школы мастацтваў Баранавіцкага раёна існуе 40 гадоў. Кіраўнікі — Т. Г. Купрык і С. М. Мажэйка. У рэпертуары беларускія народныя песні і танцы, мясцовыя найгрышы, а таксама творы рускага, украінскага, польскага і іншых народаў. Пры падрыхтоўцы канцэртных праграм вялікая ўвага надаецца як вакалу, так і суправаджэнню. Значнае месца займаюць ансамблевае выкананне, элементы тэатралізацыі. Усе па-майстэрску валодаюць цымбаламі, баянам, дудкай, жалейкай, скрыпкай, бас-гітарай, іншымі інструментамі.

«Магілёўцы» (Магілёўская вобласць)

4529

Народны ансамбль народнай музыкі быў створаны на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы ў 1992 годзе. Праз два гады прысвоена званне “народны сама­дзейны калектыў”. У яго складзе выдатныя музыканты — артысты гарадской капэлы, настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў, спецыялісты абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асвет­ніцкай работы. Іх творчая дзейнасць накіравана на захаванне і развіццё традыцый, музычных асаблівасцей беларускай нацыянальнай культуры, засваенне і папулярызацыю лепшых узораў айчыннага і замежнага мастацтва. Сярод іншых творчых калектываў гэтага кірунку “Магілёўцы” вылучаюцца тым, што ў сваёй творчасці бліскуча спалучаюць прафесіяналізм і высокую ідэю беражлівага, адказнага стаўлення да народнай музыкі і песні. Гэта ў першую чаргу заслуга кіраўніка А. А. Му­раўёвай.

Штогод творчы патрэт калектыву набывае яркія фарбы, рэпертуар папаўняецца новымі музычнымі творамі.

«Гамонка» (Гомельская вобласць)

IMG_20160412_171010 Гамонка

Народны фальклорны ансамбль Навагуцкай дзіцячай школы мастацтваў Гомельскага раёна створаны ў 1994 годзе. З 2013 года ім кіруе І. У. Каневіч. “Гамонка” — этнічны калектыў, які выконвае нестылізаваны пад сучаснасць рэпертуар. Самабытнасць ансамблю надаюць народныя галасы і такія інструменты, як скрыпка, гармонік, баян, цымбалы, балалайка, кантрабас. Ансамбль  захоў­вае музычную спадчыну Гомельшчыны і знаёміць з ёй сваіх слухачоў.

«Наигрыши» (Россия)

6729

Ансамбль гармонистов и частушечниц «Наигрыши» Монастырщинского районного культурно-досугового центра (Смоленская область) создан в 2000 году. В состав коллектива входят гармонисты: Николай Никифоренков, Владимир Загорельский, Леонид Курилин и исполнительницы русской песни и частушек Ирина Ващенкова, Светлана Лозненкова, Антонина Климова и Ольга Лозненкова, которая является руководителем ансамбля.

Коллектив постоянно повышает художественный уровень, совершенствует исполнительское мастерство, расширяет репертуар, активно использует народные песни и задорные частушки на разные темы.

Принимает участие в фестивалях, смотрах, праздниках, ярмарках не только в районе и области, но и за их пределами.

Участников ансамбля «Наигрыши» объединяет не только творчество, способствующее сохранению и развитию народных традиций, но и любовь к своей малой родине.

«Лебедзеўскія выкрутасы» (Мінская вобласць)

IMAG3560

Назва ансамбля “Лебедзеўскія выкрутасы” з аднайменнай дзіцячай школы мастацтваў, створанага ў 2011 годзе, выбрана невыпадкова. Яна адлюстроўвае характар большасці ўдзельнікаў — вясёлыя, няўрымслівыя і  выкрутасістыя. Кіраўнік — Сяргей Пятровіч Ярук. ­Удзельнікі калектыву выконваюць важную функцыю ў папулярызацыі і захаванні музычнай спадчыны беларусаў. Рэпертуар складаецца з апрацовак беларускіх песень і танцаў, аўтарскіх твораў беларускіх кампазітараў. Дудкі, цымбалы, скрыпка, ударна-шумавыя інструменты і візітка калектыву — акарына. Чаму акарына? Таму што ў даўніну гэты інструмент, які быў завезены з Італіі, выраблялі на Беларусі ў трох месцах — Слоніме, Івянцы і … Лебедзеве.

Народны аркестр беларускіх народных інструментаў (Гродзенская вобласць)

6047

Самабытны маладзёжны творчы калектыў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа — актыўны ўдзельнік культурных мерапрыемстваў Гродзеншчыны. Яго творчая дзейнасць спрыяе папулярызацыі нацыянальнага музычнага мастацтва, пашырэнню культурных сувязей паміж моладдзю розных краін.

Мастацкім кіраўніком аркестра з 2005 года з’яўляецца Галіна Барысаўна Пушкіна. Упрыгажэнне калектыву — выканаўцы-салісты з ліку навучэнцаў і выкладчыкаў  каледжа, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Аснову рэпертуару аркестра складаюць лепшыя творы беларускага музычнага мастацтва, кампазіцыі сучасных аўтараў, шэдэўры сусветнай музычнай класікі, апрацоўкі народных песень і танцаў. 

«Мінскія музыкі» (г. Мінск)

SONY DSC

Народны ансамбль народнай музыкі і песні гімназіі №14 г. Мінска створаны ў 1996 годзе. Першымі яго ўдзельнікамі сталі лепшыя музыканты-аматары: гарманісты, цымбалісты, скрыпачы, барабаншчыкі. Толькі гарманістаў было 11 чалавек. Праз год у ансамбль прыйшлі жанчыны-спявачкі. Стаж ігры на інструменце ў некаторых музыкаў складае больш за 70 гадоў. У рэпертуары ансамбля беларуская народная музыка, песні, танцы і найгрышы розных рэгіёнаў Беларусі.

«Мінскія музыкі» — візітка Заводскага раёна г. Мінска. Яны выступаюць у розных гарадах і вёсках Беларусі. Іх выступленні ўпрыгожваюць фестывалі і конкурсы. Прадстаўлялі музычную культуру Беларусі на міжнародных фестывалях у Літве, Партугаліі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Румыніі, Расіі, Францыі. За 20 гадоў існавання ансамбль даў больш за 750 канцэртаў, у тым ліку больш за 70 — за мяжой.

На сённяшні дзень у калектыве налічваецца 30 удзельнікаў 16 розных прафесій, у тым ліку 10 настаўнікаў гімназіі. Заснаваль­нікам і яго мастацкім кіраўніком з’яўляецца заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Ровенскі. Хормайстарам амаль 17 гадоў працуе Галіна Мішчанка.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.