Вечны адпачынак дай яму, Пане…


 

5479

4 чэрвеня на 85-ым годзе жыцця ў Вільнюсе памёр ксёндз Ян Шуткевіч, які з 1987 па 1994 гады быў пробашчам лынтупскай і пастаўскай парафій. У той жа час апекаваўся касцёламі ў Камаях і Лучаі. Дзякуючы яго намаганням і руплівасці былі распачаты работы па аднаўленні храмаў. Гэты святар таксама адбудоўваў капліцы ў Мягунах, Груздаве. Ксян­дза Яна добра памятаюць людзі старэйшага пакалення. З яго дапамогай яны ўмацоўвалі веру, рамантавалі касцёл, пры ім многія сакраманты прынялі мала­дзейшыя пастаўчане.

У 1994 годзе ксяндза Яна перавялі ў мінскую архікатэдру імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Шмат сіл ён уклаў у яе рэстаўрацыю. З 1997 года пражываў у Вільнюсе, выконваў абавязкі рэктара і рэзідэнта касцёла Святога Барталамея, займаўся аднаўленнем святыні. Цяпер гэта касцёл беларускай дыяспары, і набажэнствы ў ім праходзяць на беларускай мове.

Пахавалі ксяндза Шуткевіча ў Гродне. 7 чэрвеня ў пастаўскім і лынтупскім касцёлах адбыліся жалобныя імшы за спачылага.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.