Віват фестываль!

Местная власть

5267
Фота Сяргея Вшыўкава.

Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці фестывалю!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды адкрыцця XX юбілейнага Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у горадзе Паставы!

Зноў найпрыгажэйшы куток беларускага Па­а­зер’я — Пастаўшчына — збірае разам самых лепшых артыстаў і майстроў, аматараў, знаўцаў і прыхільнікаў народнай музычнай культуры.

Фестываль ужо даўно стаў любімай падзеяй для пастаўчан, чаканым месцам сустрэчы выканаўцаў народнай музыкі, дзеячаў культуры і мастацтва, сяброў і знаёмых, у жыцці якіх творчая дзейнасць і любоў да народнай музыкі займаюць значнае месца. З вялікім задавальненнем удзельнікі і госці фестывалю, а таксама самі пастаўчане паказваюць свае творчыя дасягненні, удзельнічаюць у конкурсных спаборніцтвах, абмяркоўваюць тэндэнцыі развіцця народнай музыкі.

Сёння фестываль уражвае сваёй шматграннасцю і аб’ядноўвае асноўныя кірункі народнай музычнай культуры. У яго праграме даволі цяжка вылучыць найбольш значную падзею, таму што кожнае мерапрыемства, па сутнасці, характарызуецца сваёй непаўторнасцю і дакладна адлюстроўвае высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў.

Мы ганарымся, што фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” стаў значнай культурнай падзеяй нашай краіны, узорам развіцця рэгіянальнай культуры, яркай асаблівасцю і цікавай візітнай карткай Пастаўшчыны. Няхай сёлетні юбілейны звон цымбалаў і мелодыі гармонікаў стануць сапраўдным святам для ўсіх яго ўдзельнікаў, упрыгажэннем старажытных Пастаў, прынясуць кожнаму радасць сустрэч і добры ўспамін.

Барыс Святлоў, міністр культуры.

***

Паважаныя ўдзельнікі і госці ХХ міжнароднага фестывалю народнай музыкі «звіняць цымбалы і гармонік»!

Дарагія сябры! Шчыра вітаю вас на пастаўскай зямлі з нагоды ўрачыстага адкрыцця ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік“. Гэтае свята яднае сапраўдных майстроў, прыхільнікаў мастацтва і задае тон для творчага ўздыму.

Час пацвердзіў: ідэя фестывалю мае добрую глебу, грунтуецца на багатых музычных традыцыях, выканальніцкай школы вёскі Груздава. Гэта адзінае ў краіне месца, дзе захаваліся самабытныя дыятанічныя цымбалы.

З кожным годам свята дадае новыя фарбы ў сваю палітру. Удасканальваецца майстэрства выканаўцаў, пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў. Сёлета ХХ Міжнародны фестываль народнай музыкі сабраў у Паставах творчыя калектывы з Беларусі і розных краін: Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Расіі. Культурнае супрацоўніцтва дапамагае далучыцца да асаблівасцей эстэтыкі розных народаў, устанавіць новыя творчыя сувязі паміж калектывамі-ўдзельнікамі.

Захаванне музычных традыцый з’яўляецца не ­адзінай адметнасцю фестывалю. Цікавасць да яго падтрымліваюць конкурс калектываў і індывідуальных выканаўцаў на народных інструментах, музычна-тэатралізаванае прадстаўленне ”Пастаўскі баль“, канцэрт беларускай і класічнай музыкі, творчыя лабараторыі. Новымі старонкамі мерапрыемства сталі адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай акцёрам-землякам Станіславу Ясюкевічу і Зыгмунту Кенстовічу, прэзентацыі і музейныя экспазіцыі, якія адлюстроўваюць развіццё фестывальнага руху на Пастаўшчыне.

Упэўнены, што юбілейная падзея стане новым этапам у пашырэнні і развіцці міжнацыянальных і міждзяржаўных культурных кантактаў.

Шчыра жадаю ўдзельнікам і гасцям фестывалю здароўя, святочнага настрою, творчых адкрыццяў і натхнення! Няхай народная музыка і песня нясуць радасць і аптымізм!

З павагай, Мікалай Шарснёў,

старшыня Віцебскага аблвыканкама.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.