Вёсачка вачыма фотамастака


8,1

У выставачнай зале ў музейнай экспазіцыі палаца Тызенгаўзаў у пятніцу, 30 чэрвеня, адкрываецца фотавыстава “Пярэградзь і наваколле”.

Яе аўтар — Уладзімір Сцяпанавіч Сіз — знакаміты фотажурналіст, які больш за 45 гадоў адпрацаваў у газетах “Рэспубліка”, “Советская Белоруссия”, “Беларуская ніва”, супрацоўнічаў с “Известиями”. Гераіня выставы — вёсачка Пярэградзь, што знаходзіцца за сем кіламетраў ад Мядзела. Чаму менавіта яна? Ды таму, што Уладзімір Сцяпанавіч, сталічны жыхар, у 1992 годзе набыў у ёй дом і, выйшаўшы на пенсію, больш часу праводзіць там, а не ў сталіцы.

І вядома ж, па-ранейшаму неразлучны з фотаапаратам. Зрабіў мноства здымкаў навакольнай прыроды ў розныя поры года, жыхароў вёскі, адпачывальнікаў. Таму і вырашыў зладзіць выставу. Яе прэзентацыя адбылася ў Мядзеле. А зараз і пастаўчанам прадастаўляецца магчымасць наталіцца фотамастацтвам.

Урачыстае адкрыццё выставы ў 15 гадзін. Яе аўтар і супрацоўнікі музея запрашаюць не прамінуць гэту падзею.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.