Вызначыліся на веснавых работах

Сельское хозяйство

Механізатар ААТ “Янавіца-агра” Валянцін Баляслававіч Лукашэвіч.
Механізатар ААТ “Янавіца-агра” Валянцін Баляслававіч Лукашэвіч.

На днях прэзідыум раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах. На падставе матэрыялаў, прадстаўленых пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі сельгаспрадпрыемстваў, пераможцамі прызнаны механізатары, якія ў перыяд веснавой кампаніі выконвалі больш чым паўтары норма-змены і забяспечвалі высокую якасць работ.

Дзясятнік Віктар Уладзі­міравіч (ААТ “Хацілы-агра”), унёс мінеральныя ўдабрэнні на 2050 гектарах, норму выканаў на 152%;

Лукашэвіч Валянцін Баляслававіч (ААТ “Янавіца-агра”), узараў глебу на 348 гектарах, норму выканаў на 221%;

Кухальскі Аляксандр Лявонавіч (СП “Дунілавічы-агра”), падрыхтаваў глебу на 871 гектары, норму выканаў на 160%;

Малец Андрэй Альбінавіч (ААТ “Хацілы-агра”), падрыхтаваў глебу на 743 гектарах, норму выканаў на 128%;

Шыхаў Ігар Мікалаевіч (ААТ “Вярэнькі-агра”), падрыхтаваў глебу на 617 гектарах, норму выканаў на 134%;

Смільгінь Анатолій Мечыслававіч (ААТ “Камайскі-агра”), засеяў 772 гектары, норму выканаў на 267%;

Шымко Руслан Іванавіч (ААТ “Навасёлкі-Лучай”), засеяў 771 гектар, норму выканаў на 183,9%;

Болт Павел Геронцьевіч (ААТ “Кураполле-агра”), засеяў 761 гектар, норму выканаў на 180%;

Шукель Юрый Леапольдавіч (ААТ “Ярэва-агра”), засеяў 571 гектар, норму выканаў на 177%;

Чумакоў Алег Віктаравіч (ААТ “Навасёлкі-Лучай”), правёў хімпраполку на 1867 гектарах, норму выканаў на 259,2%;

Ворсін Мікалай Пятровіч (ААТ “Кураполле-агра”), правёў хімпраполку на 1773 гектарах, норму выканаў на 230%;

Бальшакоў Пётр Агеевіч (ААТ “Сцяг Перамогі-агра”), правёў хімпраполку на 1397 гектарах, норму выканаў на 166,7%.

Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.