З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Местная власть

РК52 1.p65

ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ!

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ПАСТАЎШЧЫНЫ!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — і 73-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Лёсаноснае значэнне для нашага народа мае 3 ліпеня — дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад фашыстаў. У ходзе ўсенароднага волевыяўлення гэта дата стала і Днём Рэспублікі. Сёння мы па традыцыі аддаём даніну павагі і памяці загінулым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы, ушаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.

За гады незалежнасці Беларусь дабілася высокіх вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Краіна стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і ўсе магчымасці атрымаць якасную адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей.

Упэўнены, што штодзённая стваральная праца кожнага з нас будзе садзейнічаць далейшай паспяховасці і сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі, роднай Пастаўшчыны.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, новых ідэй і пачынанняў, шчасця і дабрабыту.

С. ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.