За ліквідацыю наступстваў урагану

Личности

после урагана

16 чэрвеня ў Мінску, у Палацы Рэспублікі, ушаноў­валі работнікаў лясной гаспадаркі, у тым ліку і пастаўчан, якія ўнеслі найбольш важкі ўклад у ліквідацыю наступстваў мінулагодняга ўрагану і аднаўленне пашкоджанага ляснога фонду.

Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч уручыў Ганаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь дырэктару Пастаўскага лясгаса Уладзіміру Уладзіміравічу Місачэнку, галоўнаму ляснічаму Валерыю Аляксандравічу Гарбулю, машыністу тралёвачнай машыны Андрэю Мустафавічу Радкевічу. Напарнік Андрэя Аляксандр Урбанайць атрымаў каштоўны падарунак.

Перад пачаткам сходу ўвазе прысутных быў прадэманстраваны фільм пра ліквідацыю бураломаў у Чэрвеньскім і Смалявіцкім раёнах. Ён ярка адлюстраваў зладжаную работу лю­дзей і тэхнікі, паказаў маштабы зробленага лесаводамі па ачыстцы лесу і яго аднаўленні.

23 чэрвеня аналагічны сход адбыўся ў Віцебску. На ім Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны начальнік структурнага падраздзялення лесапункта “Прыазёрны” Дзяніс Сяргеевіч Кавальскі, граматамі — машыніст тралёвачнай машыны Уладзімір Васільевіч Са­вельеў, вадзіцель Станіслаў Антонавіч Друсь, майстар Дзмітрый Генадзьевіч Дубовік. Галоўнаму інжынеру Алегу Уладзіміравічу Галінскаму, машыністу тралёвачнай машыны Уладзіміру Аляксандравічу Варанцу, вадзіцелю Валерыю Пятровічу Цыунелю і вальшчыку лесу Валерыю Іванавічу Лешчыку аб’яўлена Падзяка міністра лясной гаспадаркі.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.