Запальваюць «Маракасы», заварожвае вогненнае шоу


image1

Творчы калектыў студэнцкай моладзі “Маракасы” створаны на кафедры  мастацтва эстрады Беларускага ўнівер­сітэта культуры і мастацтваў. Мастацкія кіраўнікі — Кацярына Муратава і Яўген Курчыч. У праграме шоу-групы песні з рэпертуару рок-груп “Брава”, “Кіно”, “Ленінград”, “Фрукты”, а таксама славутых выканаўцаў — Юрыя Антонава, Земфіры, Грыгорыя Лепса, Гарыка Сукачова, Ціны Цёрнэр, Тома Джонса і іншых. Гарэзлівы калектыў юных талентаў імкнецца выклікаць у гледачоў яркія эмоцыі і па­кінуць добрыя ўражанні.

Калектыў майстроў вогненнага і піратэхнічнага шоу фаер-брыгада “Fire Crows” (“Огненные Вороны”, кіраўнік — Андрэй Перцаў) з’явіўся ў Лідзе ў 2009 годзе. З вялікай колькасці ўдзельнікаў засталіся толькі тыя, хто па-сапраўднаму змог утаймаваць агонь. Кожнае выступленне, якое патрабуе шматлікіх трэніровак і дакладнага выканання тэхнікі бяспекі, — гэта яркае відовішчнае прадстаўленне, прыгожае  фаер-шоу.  Выступленне групы аздабляе масавыя імпрэзы, святы, фестывалі, зачароўваючы гледачоў мастацтвам дзей з жывым агнём. Фаер-брыгада запрашаецца на фестываль “Вясельны перапалох”, акцыю “Ноч у музеі”, з поспехам выступае ля сцен Лідскага замка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.