Бегемот на рэанімацыі


attach-636365014617442490

Каля дзесяці гадоў таму на плошчы Леніна ў Паставах з’явіўся бегемот, які адразу стаў улюбёнцам гараджан і гасцей райцэнтра. За гэты час ён толькі некалькі разоў пакідаў сваё месца “прапіскі” для таго, каб у руках вопытных кветкаводаў УП ЖКГ прайсці планавую прафілактыку: трэба было замяніць зямлю і спанбонд. Вось і цяпер месца бегемота на плошчы пустуе. Аднак на гэты раз забралі яго адсюль у экстраным парадку. З вясны, як звычайна, кветкаводы азелянілі бегемота. Дарэчы, гэта справа надзвычай карпатлівая і займае не менш за тыдзень. Надвор’е не радавала цяплом, таму мох прыжываўся цяжка, і калі, нарэшце, можна было парадавацца за яго знешні выгляд, нечакана з’явілася новая праблема.

— За пару дзён да фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” мы ўбачылі, што бегемот месцамі пажаўцеў, — расказвае інспектар па кантролі за зялёнымі насаджэннямі УП ЖКГ Вольга Гайдукевіч. — Непрыгожыя выпаленыя плямы з’явіліся не толькі ў яго на спіне і жываце, але і знізу, на зямлі пад ім. Відаць, хтосьці спецыяльна плюхнуў нейкую хімію. Вельмі крыўдна і незразумела, чым кіраваўся зламыснік, які гэта зрабіў.

Каб вярнуць прывабны выгляд пастаяннаму жыхару цэнтральнай гарадской плошчы, пастаўскія кветкаводы нанова перасадзілі мох, аднак ён не прыжыўся. Зямля безна­дзейна насыцілася атрутай. У выніку бегемота давялося забраць на базу ЖКГ, дзе яго чакае доўгая рэанімацыя. Не ведаю як вам, а мне вельмі сорамна за сваіх землякоў, якія не ўмеюць шанаваць прыгажосць і чужую працу. 

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.



1 комментарий по теме “Бегемот на рэанімацыі

  1. Варварства… На жаль, цяпер пашыраецца, распаўсюджваецца… Здзекваюцца над помнікамі, над памяццю людской… Пачвары з людскімі тварамі. І на нашай Пастаўшчыне,на жаль гэтыя паскуднікі ёсць.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.