Чарговая перамога

Местная власть

IMG_0919

Малочнатаварны комплекс “Волахі” ААТ “Хацілы-агра” па выніках работы за чэрвень у абласным спаборніцтве заняў першае месца сярод аналагічных комплексаў з даільнымі заламі.

Сярэдні надой ад каровы за месяц тут склаў 711 кілаграмаў, таварнасць малака — 95,6 працэнта, усё яно рэалізавана гатункам “экстра”. А за паўгоддзе на комплексе ад каровы надоена ў сярэднім 4102 кілаграмы малака (па гаспадарцы — 3400). І гэта найвышэйшыя паказчыкі ў раёне.

У пачатку бягучага тыдня Дыплом абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовую прэмію пераможцам спаборніцтва прывёз яго старшыня Віктар Сяргеевіч Гутараў. Узнагароду прымалі аператары Іна Хацяновіч і Алена Турла (на здымку). Але яна па праву належыць і астатнім членам звяна даільнай залы: Марыне Міхновіч, Валянціне Таяновіч, Святлане Браздаўскайтэ, Святлане Карпушэнка, ды і ў цэлым калектыву комплексу.

— Наш робатызаваны комплекс дзейнічае з лістапада 2009 года, — расказваў яго загадчык Аляксандр Адамковіч. — За гэты час мы атрымалі больш за дваццаць грамат і дыпломаў як пераможцы раённага і абласнога спаборніцтваў. Ужо распачалі рахунак трэцяга дзясятка і не збіраемся спыняцца на дасягнутым.

Так яно і будзе, бо ўмовы працы на комплексе самыя сучасныя, кармавая база — паўнацэнная, старанне людзей — пастаяннае.

Тэкст і фота Фаіны КАСАТКІНАЙ. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.