Час азімага рапсу

Местная власть

IMG_4414

У мінулыя выхадныя першымі вывелі ў поле камбайны хлебаробы філіяла «Нафтазаводмантаж-агра» і ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Яны прыступілі да ўборкі азімага рапсу.

Для Віктара Граблеўскага гэта 26-ая ўборачная. Васямнаццаць сезонаў адпрацаваў на “Доне”, восьмы — на “Палессі”.

— Уборка рапсу кожны год дае старт вялікаму жніву, — гаварыў механізатар. — Культура гэта далікатная. Убраць яе трэба ў аптымальныя тэрміны, бо калі пераспее, стручкі патрэскаюцца — будуць страты. За камбайнерамі справа не стане, толькі хапала б паліва і не падводзіла надвор’е. У выхадныя яно было спрыяльным. А сёння хмарыцца, наўрад ці абыдзецца без дажджу.

І сапраўды, ён хутка пачаўся. Механізатар быў вымушаны пакінуць поле.

У ААТ “Сцяг Перамогі-агра” азімы рапс займаў 120 гектараў. Перазімаваў ён не вельмі добра. Частку прыйшлося перасяваць яравым. Яго давядзецца ўбіраць з 220-гектарнай плошчы. А разам з зерневымі і зернебабовымі жніво трэба правесці больш чым на 1300 гектарах. 

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.