КПП ажыў

Общество

IMG_4105
Ганна Цімафееўна Бліннікава.

Ганна Цімафееўна Бліннікава амаль два дзясяткі гадоў узначальвала Юнькаўскае аддзяленне сувязі, а крыху больш за год назад прыйшла прыёмшчыцай заказаў на мясцовы комплексны прыёмны пункт. Стаж на новым месцы зусім невялікі, а поспех ужо ёсць: па выніках 2016 года Юнькаўскі КПП выйшаў пераможцам у раённым галіновым спаборніцтве.

З прыходам Ганны Цімафееўны мясцовы КПП зноў ажыў, — расказвала дырэктар Пастаўскага райбыткамбіната Ларыса Віктараўна Федарэнка. — Яна ініцыятыўная, таварыская, добра ведае лю­дзей і мае да іх падыход. Вельмі творчая ў рабоце, заўсёды прапаноўвае новыя ідэі, як удасканаліць работу пункта і прыцягнуць кліентаў. Не сакрэт, што сёння гэта зусім няпроста рабіць, асабліва ў сельскай мясцовасці, але ў яе ўсё выдатна атрымліваецца. Нічога не перашкаджае штомесяц выконваць і перавыконваць даведзеныя планы. За мінулы год тэмп росту аказання паслуг на Юнькаўскім КПП склаў аж 296%.

Сама Ганна Цімафееўна сціпла рэагуе на такія поспехі, а на пытанне пра тое, як заваяваць кліентаў, адказвае коратка:

—  З людзьмі трэба працаваць, не ленавацца лішні раз прапанаваць тую ці іншую паслугу. Ну і, канешне, усё рабіць якасна. Калі адзін раз падманеш давер чалавека — у наступны ён ужо не прыйдзе.   

 Юнькаўскі КПП прапануе рамонт абутку і адзення, індывідуальны пашыў, рытуальныя паслугі, мыццё бялізны, чыстку падушак. Тэрмін выканання заказу — тыдзень. Таксама на пункце можна набыць тавары паўся­дзённага ўжытку. Мясцовыя гаспадыні задаволены, што “пад рукой” ёсць усё неабходнае для навядзення дома чысціні і стварэння ўтульнасці.

Адзін раз у месяц у Юнькі прыязджае цырульнік з райцэнтра. Часцей за ўсё гэта Анастасія Ляпіліна. Кліенты ахвотна запісваюцца да любімага майстра, давяраючы ёй не толькі стрыжку, але і афарбоўку валасоў, меліраванне, завіўку і працяглую ўкладку. Словам, поўны комплекс паслуг. Для зручнасці на пункце ўстаноўлены сушуар і спецыяльная ракавіна для мыцця валасоў.

За работай цырульнік Анастасія Ляпіліна.
За работай цырульнік Анастасія Ляпіліна.

Вялікім попытам у людзей карыстаецца пашыў пасцельнай бялізны. Жыхары ацанілі як высокую якасць тканіны, так і акуратную работу швачак райбыткамбіната. Да таго ж Ганна Цімафееўна вельмі добра вывучыла густ сваіх аднавяскоўцаў адносна расфарбоўкі тканіны і пры яе заказе абавязкова ўлічвае іх пажаданні.

Такія на першы погляд нязначныя нюансы робяць сваю справу. Юнчане, нягледзячы на тое, што побач знаходзіцца райцэнтр і, здавалася б, пры патрэбе лепш з’ездзіць туды, перавагу аддаюць мясцоваму комплекснаму прыёмнаму пункту. І гэта, бадай, лепшая адзнака работы Юнькаўскага КПП і яго “гаспадыні”.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

Фота аўтара. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.