Пад ляжачы камень вада не цячэ

Общество

Л. В. Федарэнка прапануе вырабы швейнага атэлье.
Л. В. Федарэнка прапануе вырабы швейнага атэлье.

Кіруючыся гэтай народнай мудрасцю, работнікі Пастаўскага камбіната бытавога абслугоўвання, пастаянна шукаюць новыя спосабы прыцягнення кліентаў. Мінулай восенню ўпершыню прапанавалі жыхарам 5-га і 6-га гарадкоў, мікрараёнаў будаўнікоў і вуліцы Юбілейнай скарыстацца паслугамі камбіната прама ў сваім мікрараёне. Выязны від абслугоўвання многім прыйшоўся даспадобы, таму актыўна практыкуецца і сёння.

— Не сакрэт, што бытавой службе зараз прыходзіцца цяжка, — дзеліцца дырэктар райбыткамбіната Ларыса Віктараўна Федарэнка. — Для таго, каб выконваць даведзеныя планы, мы пастаянна знаходзімся ў пошуку новых форм работы з людзьмі, новых паслуг. І выязное абслугоў­ванне гарадскога насельніцтва — адзін з крокаў на гэтым шляху. Па сутнасці, атрымаўся свое­асаблівы перасоўны комплексны прыёмны пункт, падобна стацыянарным КПП, якія працуюць  у сельскай мясцовасці. 

Для максімальнай зручнасці пастаўчан легкавік РКБА адпраўляецца на выезды ў асноўныя мікрараёны райцэнтра па суботах. Касір-прыёмшчык Святлана Вітальеўна Плаўская, якая пастаянна абслугоўвае такія выезды, расказвае:

— Часцей за ўсё людзі прыносяць грувасткія рэчы, якія неабходна пачысціць ці памыць: падушкі, дываны, пледы, коўдры. Гэта вельмі зручна, бо не трэба ехаць у цэнтр горада. Некаторыя здаюць у рамонт абутак, бо ў бу­дзённыя дні не паспяваюць даехаць да майстэрні. Не так часта, але заказваюць пашыў адзення або пасцельнай бялізны. Нехта купляе ўжо гатовыя швейныя вырабы нашага атэлье, якія мы заўсёды бяром з сабой на выезды.

Атрымаць свой заказ чалавек можа праз два тыдні, калі работнікі райбыткамбіната прыедуць у наступны раз, тады ж і аплаціць яго. Ёсць магчымасць забраць заказ і раней, але для гэтага трэба самастойна ехаць за ім у цэнтр горада, дзе размяшчаюцца ўсе асноўныя падраз­дзяленні камбіната бытавога абслугоўвання. Выбар за вамі.

Графік выездаў

1-я і 3-я суботы месяца:

з 9.00 да 12.00 — 5-ты гарадок 

з 13.00 да 16.00 — вул. Юбілейная

2-я і 4-я суботы месяца:

з 9.00 да 12.00 — 6-ты гарадок 

з 13.00 да 16.00 — мікрараён будаўнікоў

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.