Перамаглі ўпершыню

Спорт

sm

Падведзены канчатковыя вынікі спаборніцтваў у рамках раённай штогадовай спартакіяды сярод педкалектываў.

У ёй удзельнічалі 14 каманд з усіх сярэдніх школ (за выключэннем гімназіі), а таксама Мулярскай і Андронаўскай базавых і ФСК “Атлант”. На апошнім этапе спаборнічалі валейбалісты. Упэўненай перамогі дабілася каманда СШ №1. Другі вынік паказалі варапаеўцы, трэці — педагогі з Камай. За крок ад прызёраў спынілася каманда Лынтупскай СШ, а пяцёрку мацнейшых замкнуў калектыў СШ №2.

У агульнакамандным заліку ўпершыню перамагла дружына Андронаўскай яслі-сад—базавай школы (дырэктар — Лілія Геронцьеўна Гінько), на другім месцы замацавалася Камайская СШ (дырэктар — Генадзій Альбінавіч Рамбальскі), а бронзавымі прызёрамі сталі педагогі з Варапаеўскай СШ (дырэктар — Віктар Мікалаевіч Жук).

Юрый КАТОВІЧ,

няштатны карэспандэнт.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.