Рэтра руліць!


IMG_5359

Нетрывіяльная па форме падстаўка для вулічных кашпо (у выглядзе рэтравеласіпеда) упрыгожыла ўваход на тэрыторыю адкрытага акцыянернага таварыства “Паставымэбля”. Яна з’явілася тут вясной і вельмі хутка папоў­ніла спіс мясцовых “славутасцей”, якія абавязкова трапляюць у аб’ектыў фотаапаратаў пастаўчан і гасцей райцэнтра.

“Тэатр пачынаецца з вешалкі, а прадпрыемства — з чысціні і парадку, — гаворыць дырэктар ААТ “Паставымэбля” Сяргей Латэцкі. — Зараз мы актыўна працуем над добраўпарадкаваннем тэрыторыі, запланаваны вялікі аб’ём работ. Спадзяёмся, што ў хуткім часе гэты элемент вулічнага дэкору падтрымае шыльда над магазінам у такім жа рэтрастылі”. 

IMG_5351

Вось такі рарытэт з’явіўся на днях каля адміністрацыйнага будынка філіяла «АТП №17 г. Паставы». ГАЗ-51 грузападымальнасцю 2,5 тоны выпускаўся ў краіне са студзеня 1946 года і быў першым аўтамабілем, які паступіў на ўзбраенне заснаванай у 1957 годзе Пастаўскай аўтакалоны № 2437. А зараз гэты рэдкі экзэмпляр “пераехаў” сюды з прысядзібнага ўчастка работніка АТП №17 Івана Шырневіча, які жыве ў Варапаеве.

Дырэктар прадпрыемства Алег Малахаў расказаў, што гэта першы крок на шляху захавання працоўнай гісторыі калектыву. Магчыма, ужо ў хуткім часе транспартную калекцыю пад адкрытым небам папоўніць “Запарожац”. І хаця на такіх легкавіках пастаўскія транспартнікі не працавалі, затое яны надзвычай добра перадаюць дух таго часу. 

Тэкст і фота Людмілы ЗЕЛЯНКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.