Турнір называе прызёраў

Спорт

2016-05-27-chess

У васямнаццаты раз прайшоў турнір памяці У. Р. Рабенкі, Э. Т. Сіроткіна і М. А. Капціловіча, якія шмат зрабілі для адраджэння шахмат у нашым раёне.

Гэта былі першыя афіцыйныя спаборніцтвы ў новым сезоне. Пераможцаў вызначалі ў шэсць тураў. На экватары турніру тры перамогі меў настаўнік Андронаўскай школы Юрый Катовіч. Яшчэ тры шахматысты за прамежкавы адрэзак страцілі па паўачка. Гэта абяцала цікавую развязку, але яе не атрымалася. Цэнтральная партыя 4 тура паміж Ю. Катовічам і А. Мурзо з ПМЦ завяршылася ўнічыю, што было на руку першаму з-за даволі высокага ўласнага каэфіцыента.

У выніку за тур да заканчэння спаборніцтваў він­шаванні з першым месцам прымаў Ю. Катовіч. У А. Мурзо другі вынік. Найвопытнейшы ветэран Віктар Шастакоў (ФК “Атлант”) замкнуў тройку прызёраў. Моцную і рэзультатыўную гульню прадэманстравалі Уладзімір Пляшак і Авенір Чырванец, якія фінішавалі адразу пасля пераможцаў. Добра згуляла і вучаніца 10 класа СШ №1 Жэня Ліпская.

В. ШЛЫКАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.