Здавальняюча, але ёсць недахопы


Асабовы склад РАУС.
Асабовы склад РАУС.

У РАУС адбылася нарада па падвядзенні вынікаў аператыўна-службовай дзейнасці аддзела ў першым паўгоддзі і задачах на другое паўгоддзе 2017 года. Удзел у яе рабоце прынялі старшыня райвыканкама С. В. Чэпік, намеснік начальніка аддзела па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абл­выканкама Р. Я. Лямін, пракурор раёна А. А. Козіч, начальнік міжраённага аддзела ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Ю. А. Пчалінцаў, часова выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь А. А. Чатовіч, а таксама ўвесь асабовы склад РАУС.

А. М. Гарус.
А. М. Гарус.

З дакладам выступіў начальнік райаддзела міліцыі А. М. Гарус. Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што ў сту­дзені бягучага года пастаўскія праваахоўнікі вытрымалі чарговы экзамен — шляхам ананімнага анкетавання праведзены маніторынг думкі жыхароў раёна аб рабоце міліцыі нашага рэгіёна. Ён паказаў: грамадзяне па-ранейшаму давяраюць вартавым закону, у сувязі з чым міліцыя Пастаўшчыны працягвае заставацца ў так званай “зялёнай зоне” на карце грамадскай думкі вобласці і рэспублікі. Так, амаль 83% удзельнікаў анкетавання адказалі, што супрацоўнікі міліцыі своечасова адрэагавалі на іх звароты. Каля 59% грамадзян адчуваюць сябе абароненымі ад злачынных замахаў у сваім горадзе або пасёлку, 81% — у сваім жыллі, 67% — у адно­сінах да сваёй маёмасці. 75% апытаных звернуцца ў міліцыю ў выпадку рэальнай пагрозы іх жыццю, здароўю і маёмасці, больш за 72% гатовыя дапамагчы ў барацьбе са злачыннасцю. Здавальняючую ацэнку рабоце РАУС дало і Міністэрства ўнутраных спраў.

Як станоўчы момант трэба адзначыць зніжэнне агульнай злачыннасці ў раёне, у тым ліку па лініі крымінальнага вышуку, на што ў значнай ступені паўплывалі прафілактычныя мерапрыемствы, работа з насельніцтвам і сродкамі масавай інфармацыі, іншымі суб’ектамі прафілактыкі. У той жа час ёсць недапрацоўкі ва ўстанаўленні асоб, якія здзейснілі злачынствы і ў прыватнасці крадзяжы. Знізілася колькасць злачынстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах, асобамі ў нецвярозым стане, непаўналетнімі. Але пры гэтым павялі­чылася рэцыдыўная злачыннасць. Варта звярнуць больш пільную ўвагу і на дарожную бяспеку, паколькі з пачатку года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам вырасла колькасць асоб, пацярпелых у ДТЗ. У ліку апошніх ёсць дзеці. Маюцца праблемы з дысцыплінай сярод асабовага складу РАУС, іншыя недапрацоўкі. Але ў цэлым, па словах А. М. Гаруса, калектыў райаддзела зладжаны, падрыхтаваны, здольны забяспечыць выкананне пастаўленых перад ім задач.

З судакладамі і справаздачамі выступілі часова выконваючыя абавязкі на пасадах першага намесніка начальніка РАУС Д. Ю. Шыман і намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні А. А. Шадзько, начальнікі: аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі — А. Г. Мядзелка, аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі — А. В. Арэхаў, крымінальна-выканаўчай інспекцыі — Д. А. Салагуб. Яны падвялі вынікі па канкрэтных напрамках службовай дзейнасці, абазначылі негатыўныя тэндэнцыі і шляхі іх ухілення. Сваю ацэнку рабоце райаддзела даў прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Р. Я. Лямін.

Р. Я. Лямін.
Р. Я. Лямін.

У канцы нарады па традыцыі адбылося ўзнагароджванне лепшых супрацоўнікаў міліцыі і прысваенне чарговых спецыяльных званняў. Так, Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта адзначаны ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі В. Я. Гарбуль, граматай раённага Савета дэпутатаў — оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку А. Л. Грэська, Падзякай старшыні райвыканкама — інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ А. В. Статута. Старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Я. Г. Самсонаў удастоены граматы ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, а старшаму інспектару групы кадраў А. І. Генюшу аб’яўлена Падзяка. Акрамя таго, загадам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь нагрудным знакам “За самаадданую службу” ІІ ступені ўзнагароджаны старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Я. В. Курыловіч і ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі А. У. Вештарт. Яшчэ аднаму ўчастковаму інспектару гэтага аддзела, А. Г. Пашкоўскаму, прысвоена чарговае спецыяльнае званне “старшы лейтэнант міліцыі”, а начальніку аддзялення ДАІ А. В. Арэхаву — званне “капітан міліцыі”.

С. В. Чэпік уручае Ганаровую грамату райвыканкама В. Я. Гарбулю.
С. В. Чэпік уручае Ганаровую грамату райвыканкама В. Я. Гарбулю.

У лік узнагароджаных трапіла і выконваючая абавязкі галоўнага рэдактара рэдакцыі праграмы радыёвяшчання “Пастаўскае мясцовае радыё” і праграмы тэлебачання “Паставы-ТБ” Ю. В. Лазікевіч. За высокі прафесіяналізм і аб’ектыўнасць пры асвятленні дзейнасці органаў унутраных спраў, значны ўклад у інфармаванне і прававую прапаганду сярод насельніцтва ёй аб’­яўлена Падзяка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.