Багаты ўлоў пастаўскіх рыбакоў

Личности

-7279

У канцы ліпеня ў Полацкім раёне прайшлі абласныя спаборніцтвы па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудачкай і стралкова-паляўнічым мнагаборстве. Сярод 165 чалавек былі 16 юных рыбакоў і 3 жанчыны, а таксама  171 паляўнічы. Наш раён прадстаўлялі аматары рыбнай лоўлі Павел Гук, Пётр, Святлана і Арцём Атвалка, Сяргей Хаменка, Артур і Андрэй Таяновічы, Павел Красоўскі, паляўнічыя Уладзімір Стубайла, Уладзімір Станчык і Андрэй Гусак.

Удача ў чарговы раз спадарожнічала пастаўскім рыбакам. Яны заваявалі першае агульнакаманднае месца, абышоўшы прадстаўнікоў Полацкага і Аршанскага раённых таварыстваў паляўнічых і рыбаловаў. Найлепшы вынік у асабістым заліку паказаў Пётр Атвалка, сярод юнакоў — Арцём Атвалка. Пераможцы атрымалі граматы і каштоўныя падарункі. Адзначаны актыўны ўдзел жанчын, у тым ліку Святланы Атвалка.

За добрую падрыхтоўку каманды граматай і Кубкам узнагароджаны дырэктар раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” (БТПР) Алег Алегавіч Карпік.

Анна АНІШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.