Безліч эмоцый і новыя сябры


IMG_4996

Першы крок да новых эмоцый мы зрабілі з усходам сонца. Мы — гэта выхавальнікі і 48 дзяцей з пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага. У пяць гадзін аўтобус адправіўся ў няблізкую дарогу. Для многіх гэта была першая вандроўка. Таму крыху хваляваліся, развітваючыся з бацькамі і роднымі.

Шлях быў доўгім. Але гасціннасць гаспадароў і смачная вячэра як рукой знялі стомленасць. Наступныя 10 дзён былі напоўнены  цікавымі экскурсіямі па славутых мясцінах Гданьска, Сопата, Гдыні. Мы захапляліся веліччу гэтых гарадоў, пабывалі ў заапарку, любаваліся старажытнымі і сучаснымі вулачкамі і дворыкамі. А коль­кі эмоцый выклікала мора!

Вечары былі насычаны разнастайнымі забаўляльнымі мерапрыемствамі, якія ладзіліся сумесна з новымі польскімі сябрамі. Розныя мовы не сталі перашкодай у зносінах, дзеці хутка пачалі разумець адно аднаго. Яны паспрабавалі сябе ў ролі бізнесменаў, байкераў, дэманстравалі спартыўныя і гаспадарчыя навыкі, навучыліся вырабляць бранзалеты, пячы вафлі і многаму іншаму. А галоўнае — згуртаваліся паміж сабой і займелі новых сяброў. Пры развітанні было нямала слёз з надзеяй на сустрэчу ў будучым.

Адпачынак адбыўся дзякуючы ксяндзу Анджэю Бульчаку. Дзеці, іх бацькі і мы, выхавальнікі, бязмежна ўдзячны пробашчу за яго выдатныя арганізатарскія здольнасці, прадуманы да дробязей план, пастаянныя клопат і ўвагу.

Валянціна КУПРАДЗЭ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.