Цікавая, вясёлая навука


пп

“Здаровы лад жыцця — гэта ўсё!”. Пад такім дэвізам з 14 па 20 жніўня прайшоў тыдзень адпаведнай тэматыкі ў аграгарадку Юнькі.

Яго мэта — у пазнавальнай, актыўнай, займальнай і даступнай форме заахвоціць дзяцей і падлеткаў да заняткаў фізічнай культурай і спортам, расказаць, як умацаваць фізічнае, псіхічнае і маральнае здароўе.

Для дзяцей і дарослых правялі эстафету “Дужы, хуткі, умелы”. У выніку атрымалася так, што назва поў­насцю адпавядала зместу: усе ўдзельнікі змаглі праявіць свае найлепшыя якасці, а гледачы шчыра падтрымлівалі тых, хто спаборнічаў. Дзеці і моладзь з задавальненнем выходзілі на валейбольную пляцоўку, каб вызначыць мацнейшых у турніры “Ляціць мяч”.

На інфармацыйных гадзінах “Здаровы лад жыцця — гэта…”, “Харчавацца трэба правільна”, “Што для нас шкодна” жыхары аграгарадка даведаліся многа карыснага пра тое, ад чаго лепш адмовіцца, на што звяртаць паўсядзённую ўвагу, каб мець добры настрой, адчуваць сябе бадзёрым і як умацоўваць зда­роўе. Падчас інтэлектуальнай гульні “Як гэта працуе?” яе ўдзельнікі актывізавалі лагічнае мысленне, праявілі фантазію, з энтузіязмам выконвалі ўсе заданні. На працягу тыдня дзеці і падлеткі паказвалі і свае творчыя здольнасці, калі старанна працавалі з фламастарамі, алоўкамі і фарбамі, каб падрыхтаваць выставу малюнкаў “Я і свет”.

Спадзяёмся, што прыхільнікаў здаровага ладу жыцця стане больш.

Д. ДАШКЕВІЧ, мастацкі

 кіраўнік Юнькаўскага СДК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.