Камітэтам Дзяржкантролю па Віцебскай вобласці было праверана Аршанскае райспажыўтаварыства, якое на працягу апошніх гадоў не выконвала даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця і мела значныя страты.
У шэрагу магазінаў адсутнічалі тавары першай неабходнасці. Мелі месца парушэнне парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, прыёму наяўных грашовых сродкаў і выкарыстання гандлёвай выручкі, скажэнне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.
Неаднаразова дапускалася наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці за пастаўленыя алкагольныя напіткі. Пры гэтым кіраўніцтвам Аршанскага райспажыўтаварыства не выконваліся пастановы эканамічных судоў аб спагнанні крэдыторскай запазычанасці, хаця магчымасці для гэтага былі. У дачыненні да вінаватых асоб распачата 13 крымінальных спраў.
17 чалавек па выніках праверкі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, 28 — да дысцыплінарнай.