“Достояние” на біс

Правовое поле

IMG_5946

1 жніўня 85-годдзе з дня ўтварэння адзначыла 49-я ра­дыё­тэхнічная брыгада ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. Да гэтай нагоды, а таксама да Дня ваенна-паветраных сіл і бы­ло прымеркавана выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля “Достояние”, што адбылося на мінулым тыдні ў імправізаванай гля­дзель­най зале пад адкрытым небам на тэрыторыі 1-га радыётэхнічнага цэнтра.

Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі і незабыўныя ўражанні вайскоўцам і іх сем’ям падарылі вядучая Ілона Мяшкова, салісты Кірыл Пятроў і Раман Кандрацьеў, бас-гітарыст Ягор Малашэвіч, электрагітарыст Дзмітрый Казак і гукарэжысёр Аляксандр Власаў. У іх выкананні прагучалі гімн радыё­тэхнічных войск, “Вечны агонь” з кінафільма “Афіцэры”, “Мары спраўджваюцца”, “Зямля ў ілюмінатары”, песні з рэпертуару гуртоў  “Любэ” і “Звяры”, іншыя сучасныя і не вельмі, але ўсімі любімыя творы пра Радзіму, матуль, каханых, вайскоўцаў і нават “It’s My Life” гурта “Bon Jovi”. А пры выкананні аўтарскай песні пра гонар служыць у радыётэхнічных войсках і ахоўваць паветраныя рубяжы сваёй краіны ў небе над тэрыторыяй цэнтра, нібы наўмысна, пачаў “наразаць кругі” бусел. Кожнае выступленне суправаджалася гучнымі апладысментамі, а “Туманы” спевака Макса Барскіх папрасілі выканаць на біс.

— Свой пачатак наша брыгада вядзе з батальёна паветранага назірання, абвяшчэння і сувязі, які быў створаны ў Гомелі. У 1941 го­дзе батальён нёс службу па супрацьпаветранай абароне паблізу Брэсцкай крэпасці і стаў першым падраздзяленнем, якое перадало данясенне аб нападзенні фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз, — узгадаў гераічнае мінулае воінскага фарміравання намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Яўгеній Віктаравіч Аўрамёнак. — Пасля Вялікай Айчыннай вайны батальён быў ператвораны ў полк, а ў 2009 годзе — у брыгаду, якая сёння выконвае задачы па супрацьпаветранай абароне ў Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.  Вельмі прыемна віншаваць таварышаў па службе з 1-га радыётэхнічнага цэнтра — аднаго з сямі падраздзяленняў нашай брыгады — з двайным святам і адчуваць такі цёплы прыём.

Артысты былі заахвочаны салодкім падарункам, а маленькія гледачы атрымалі прыгожыя размалёўкі. Завяршылася мерапрыемства шоу мыльных пузыроў.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

no images were found

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.