Фінансавая адукацыя ад Белаграпрамбанка

Общество

84378

У Дзень ведаў стартуе маштабная рэспубліканская акцыя “Твае першыя фінансы”. У яе рамках для пяцікласнікаў гарадскіх і сельскіх школ краіны будуць праведзены ўрокі фінансавай пісьменнасці і ўручаны брашуры з творамі на фінансавую тэматыку на беларускай мове.

Сёлета Белаграпрамбанк разам з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Беларусі праводзіць акцыю ў чацвёрты раз.

— Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў стратэгіі нашага банка. І выданне зборніка казак — адно з практычных пацвярджэнняў гэтага, — расказаў начальнік разлікова-касавага цэнтра №17 у г. Паставы філіяла “ААТ “Белаграпрамбанк” — Віцебскае абласное ўпраўленне Дзмітрый Мікалаевіч Собаль. — У творах, змешчаных у брашуры, у цікавай і даступнай форме расказваецца гісторыя з’яўлення грошай, пра тое, як правільна імі карыстацца, а таксама пра карысць і неабходнасць існавання банкаў, уклады, крэдыты, банкаўскія плацежныя карткі і многае іншае.

За час правядзення акцыі фармат кнігі для дзяцей значна расшырыўся, з’явіўся слоўнік фінансавых тэрмінаў. Сёння гэта маляўнічае ілюстраванае выданне, здольнае выдатна дапоўніць бібліятэку школьніка. За гады існавання праекта ўдзел у ім прынялі больш за тысячу пяцікласнікаў раёна. Сёлета зборнік “фінансавых” казак атрымаюць яшчэ 374 хлопчыкі і дзяўчынкі.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.