Горад — вёсцы


8460

У сувязі з дэфіцытам кваліфікаваных кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях, неабходнасцю правядзення жніва ў аптымальныя тэрміны раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб прыцягненні да ўборкі ўраджаю людзей і тэхнікі з прадпрыемстваў і арганізацый горада.

Найбольшую іх колькасць накіравала ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Работнікі гэтай арганізацыі працуюць аператарамі зернесушыльных комплексаў у ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Янавіца-агра”, філіяле “Нафтазаводмантаж-агра”, перавозяць збожжа, занятыя на ўздыме зяб­ліва ў іншых адкрытых акцыянерных таварыствах. У чатырох гаспадарках раёна працуюць сем вадзі­целяў аўтатранспартнага прадпрыемства №17. Адчувальная і дапамога ад прадстаўнікоў ДЭУ-33, ДРБУ-132, лясгаса, дзяржаўнага каледжа, цэнтральнай раённай бальніцы, прадпрыемства меліярацыйных сістэм калектывам ільнозавода, ААТ “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Кураполле-агра”, СП “Дунілавічы-агра”, райаграсэрвісу.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.