Краіна адкрывае таленты

Общество

3-1

Спецыяльны Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Другі нацыянальны тэлеканал і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі рыхтуюцца да другога сезона агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу “Таленты краіны”.

Адборачны тур пройдзе з 2 па 5 верасня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па наступных жанрах: вакальны, харэаграфія і інструментальнае майстэрства, арыгінальны жанр (акцёрскае майстэрства, цыркавое мастацтва, дэкламацыя). Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў (як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы).

Наш раён багаты на таленты. То чаму б юным пастаўчанам не засвяціцца на рэспубліканскай арэне? Усе падрабязнасці абмяркуем па тэлефоне. Званіце на мой нумар 4-19-45 да 1 верасня.

І. ЛОЙКА, намеснік начальніка

аддзела ідэалагічнай работы, культуры

і па справах моладзі райвыканкама. 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.