На старце вялікага жніва


Першы зжаты сноп з рук В. І. Раманчука атрымаў адзін з вопытнейшых камбайнераў — Дзмітрый Якімовіч.
Першы зжаты сноп з рук В. І. Раманчука атрымаў адзін з вопытнейшых камбайнераў — Дзмітрый Якімовіч.

У мінулую сераду камбайнеры філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” выехалі ў поле каля Норыцы, каб даць старт вялікаму жніву.

Павіншаваць хлебаробаў з пачаткам уборкі, пажадаць ім поспехаў і высокіх намалотаў прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Іосіфавіч Лютынскі, яго намеснік — начальнік аддзела вытворчасці, збыту прадукцыі і інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці Марыя Юзэфаўна Клімёнак. Шаноўных гасцей сустракалі намеснік дырэктара прадпрыемства Віктар Іванавіч Раманчук, галоўны аграном Марына Мечыславаўна Галубёнак, камбайнеры. Першы зжаты сноп з рук В. І. Раманчука атрымаў адзін з вопытнейшых камбайнераў — Дзмітрый Якімовіч. Другі сноп аграном уручыла Г. І. Лютынскаму .

Другі сноп аграном уручыла Г. І. Лютынскаму.
Другі сноп аграном уручыла Г. І. Лютынскаму.

— Выезд пробны, — гаварыла М. М. Галубёнак. — На гэтым участку пшаніца радкаватая. Але клейкавіна нядрэнная — 23 працэнты. А вось вільготнасць высакаватая — 25,9 працэнта. Аднак пры сёлетнім надвор’і яна наў­рад ці стане ніжэйшай, таму вялікай бу­дзе нагрузка на сушылку. Старшым аператарам на ёй працуе інжынер па тэхніцы бяспекі Яўгеній Гінько. Спрактыкаваныя і камбайнеры. Дзмітрый Якімовіч і Аляксандр Мядзвецкі працуюць з сынамі Аляксеем і Дзянісам.  Упершыню будзе ўбіраць збажыну Ян Губскі. Але ў яго вопытны памочнік Генадзій Казакевіч. Упэўнена, ён перадасць маладому хлебаробу ўсе сакрэты жніва. Праверку на практыцы на ўборцы азімага рапсу, які займаў 80 гектараў, сёлета ўжо прайшлі браты Сяргей і Дзмітрый Жалянцовы, Уладзімір Жойдзь і Ілля Бурак. Яны абмалочваюць апошнія гектары і, калі дазволіць на­двор’е, уключацца ва ўборку зерневых. На адвозцы, як і ў мінулыя гады, занятыя Канстанцін Галубёнак і Славамір Зелянкевіч.

Яўгеній Гінько.
Яўгеній Гінько.

Зерневыя ў філіяле “Нафтазаводмантаж-агра” займаюць больш за 1200 гектараў. Пры добрым надвор’і абмалаціць іх у сціслыя тэрміны цалкам па сілах, бо да жніва тут падрыхтаваліся дасканала.

Не паспелі мы пакінуць гаспадарку, як наляцеў моцны вецер, пакруціў пасевы, абрынуўся лівень — і тэхніка стала на прыкол.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.