Першы хлеб — дзяржаве

Местная власть

IMG_4724-1

Прыёмка першага хлеба — заўсёды знамянальная падзея як для тых, хто яго вырасціў, так і для работнікаў хлебапрыёмнага прадпрыемства. Першую машыну са збожжам новага ўраджаю ў мінулы чацвер у філіяле “Пастаўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства” Полацкага камбіната хлебапрадуктаў урачыста сустракалі першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Іосі­фавіч Лютынскі і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Таццяна Цярэнцьеўна Андрэева.

Першымі да выканання дзяржаўнага заказу прыступілі хлебаробы філіяла «Нафтазаводмантаж-агра». Дырэктар хлебапрыёмнага прадпрыемства Міхаіл Ва­сільевіч Гінько ўручыў каравай галоўнаму аграному гаспадаркі Марыне Мечыславаўне Галубёнак, падзякаваў за руплівасць у плане выканання дзяржзаказу, пажадаў добрага здароўя і спрыяльнага надвор’я ўсім ­удзельнікам жніва.

— Учора намалацілі першыя бункеры збожжа, праверылі яго на вільготнасць, засмечанасць, утрыманне клейкавіны, пачысцілі і падсушылі, а сёння прыступілі да здачы збожжа дзяржаве, — гаварыла М. М. Галубёнак. — Сёлета нам даведзены план па пастаўцы дзяржаве 450 тон пшаніцы і 35 тон ячменю. Пастараемся выканаць яго ў першую чаргу.

МАЗ, за рулём якога вадзіцель прадпрыемства меліярацыйных сістэм Віктар Віктаравіч Буткевіч (арганізацыя аказвае паслугі па вывазе збожжа), пад’­ехаў да эстакады. Лабарант Соф’я Іванаўна Падгайская ўзяла пробы зерня на якасць.

— Збожжа правяраецца па цэлым шэрагу крытэрыяў, — расказвала Соф’я Іванаўна. — У тым ліку на засмечанасць, заражанасць шкоднікамі хлебных запасаў, натуральную вагу, вільготнасць, якасць клейкавіны. Пасля чаго прымаецца рашэнне адпраўляць яго на дапрацоўку або адразу ў засекі. У «Нафтазаводмантажы» зерне з года ў год адпавядае стандартам. Згодна з планам, сельгаспрад­прыемствы раёна павінны паставіць на наша хлебапрыёмнае прадпрыемства 6200 тон пшаніцы. Ячмень будзе прымаць наша галаўное прадпрыемства — Полацкі камбінат хлебапрадуктаў. Работнікі і база да прыёмкі збожжа новага ўраджаю гатовы.

Анна АНІШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.