Дзяржаўтаінспекцыя з 25 жніўня па 5 верасня праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага, дзеці!”. Яго мэта — папярэджанне траўматызму і смяротнасці дзяцей у выніку дарожна-траспартных здарэнняў.
У гэты перыяд вадзіцелі павінны быць на дарогах максімальна ўважлівымі да юных удзельнікаў дарожнага руху, а ўвесь транспарт у дзённы перыяд сутак рухацца з уключаным бліжнім святлом фар.