Вызначыліся на корманарыхтоўцы

Сельское хозяйство

С. В. Салонінка і Ю П. Гваздоў.
С. В. Салонінка і Ю П. Гваздоў.

На падставе матэрыялаў, прадастаўленых пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі, прэзідыум раённай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі спаборніцтва механізатараў, якія былі задзейнічаны на нарыхтоўцы травяністых кармоў.

На касьбе вызначыліся Мікалай Іванавіч Адынец з ААТ “Кураполле-агра” і Валянцін Рышардавіч Кекер з сельгаспрадпрыемства “Дунілавічы-агра”. Яны на КЗР-10 і МТЗ-1221 скасілі адпаведна 1146  і 406 гектараў. На зграбанні зялёнай масы адзначаны Зянон Геранімавіч Жэйма з ААТ “Хацілы-агра” і Леанід Ксаверавіч Нагановіч з ААТ “Ярэва-агра”. Яны правялі работу на 1137 і 899 гектарах. Л. К. Нагановіч норму выпрацоўкі выканаў на 448,9 працэнта. Лепшым на прасаванні прызнаны Віктар Якаўлевіч Дубіновіч з ААТ “Янавіца-агра”. На МТЗ-920 ён запрасаваў 289 тон. Па 12264 і 11449 тон зялёнай масы здрабнілі механізатары ААТ “Навасёлкі-Лучай” Сяргей Віктаравіч Салонінка і Юрый Парфір’евіч Гваздоў. Норму выпрацоўкі выканалі адпаведна на 301,8 і 293,10 працэнта. На адвозцы зялёнай масы парупіліся Валерый Святаслававіч Станюш з ААТ “Кураполле-агра” і Васілій Алегавіч Чабуранаў з райаграсэрвісу. На іх рахунку 2469 і 2089 тон.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.