Хутка за парты


Першакласніца Мілана Лашук з мамай прымяраюць у пастаўскім ўнівермагу школьную форму.
Першакласніца Мілана Лашук з мамай прымяраюць у пастаўскім ўнівермагу школьную форму.

Усяго праз некалькі дзён у школах краіны празвініць першы званок, які пакліча хлопчыкаў і дзяўчынак у класы. Пачнецца новы навучальны год. Цяпер жа ў школьнікаў і іх бацькоў самая актыўная ў падрыхтоўчым плане пара — дакупліваецца ўсё неабходнае для вучобы: сшыткі, разнастайныя канцылярскія тавары, рукзакі і партфелі, форма. Таму ў магазінах, якія гэта прапануюць, асабліва шматлюдна. Дарэчы, многія дзяржаўныя крамы пайшлі насустрач пакупніку. Каб мамы і таты маглі як след сабраць сваіх сыноў і дачок у паход па веды, з 15 жніўня ў іх дзейнічаюць 20-працэнтныя зніжкі на тавары школьнага асартыменту. Такі крок з’яўляецца адчувальнай матэрыяльнай дапамогай у першую чаргу для сем’яў з невысокім узроўнем даходу і тых, дзе адразу некалькі школьнікаў.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.