З поглядам на перспектыву


1488046802

75 выпускнікоў дзявятых класаў, 50 — адзінаццатых і столькі ж з прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыяй сталі навучэнцамі Пастаўскага дзяржаўнага каледжа дзённай формы навучання, 15 будуць вучыцца завочна.

— У мінулыя гады прыём навучэнцаў звычайна прадаўжалі да 15 верасня, — расказвала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце каледжа Наталля Аляксандраўна Шылько. — Сёлета кантрольныя лічбы прыёму былі закрыты да 25 жніўня. Гэта гаворыць пра прэстыж нашай навучальнай установы. На такія спецыяльнасці, як “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” і “Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў”, змаглі паступіць не ўсе жадаючыя, бо адбор вёўся на конкурснай аснове. Больш за 50 працэнтаў залічаных абітурыентаў маюць сярэдні бал дакумента аб адукацыі ад 6,0 да 9,0. Запатрабаванымі аказаліся і новыя, уве­дзеныя ў гэтым годзе, спецыяльнасці “Машыны і абсталяванне дрэаваапрацоўчай прамысловасці” і “Грамадскае харчаванне” (кваліфікацыя «Повар 5-га разраду»). Выпускнікі з агульнай базавай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй змогуць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Каб прыёмная кампанія прайшла паспяхова, калектывам каледжа была праведзена вялікая прафарыентацыйная работа. Дырэкцыя ўстановы ўдзячная за садзейнічанне раённаму аддзелу адукацыі, спорту і турызму, дырэктарам школ раёна, асабіста намесніку старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёву.

Навучэнцамі каледжа сталі выпускнікі школ не толькі нашага раёна, але і Шаркаўшчынскага, Мядзельскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, а таксама з Віцебска і Мінска.

— Мы стараемся ўлічваць патрэбнасць у кадрах, — расказвала Наталля Аляксандраўна. — Работа па высакаякаснай падрыхтоўцы вузкаарыентаваных спецыялістаў магчымая толькі пры цесным супрацоўніцтве з базавымі прадпрыемствамі. Напрыклад, садзейнічанне ў падрыхтоўцы тэхнікаў-механікаў дрэваапрацоўчай прамысловасці і станочнікаў дрэваапрацоўчых станкоў аказвае кіраўніцтва ААТ “Паставымэбля” і Пастаўскага мэблевага цэнтра.

Прыём навучэнцаў на 2017/2018 год завершаны,  але ў каледжы думаюць на перспектыву. Таму і запрашаюць да адкрытага дыялогу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна па пытанні ўключэння ў набор неабходных спецыяльнасцей і кваліфікацый узроўню прафесійна-тэхнічнай і сярэднеспецыяльнай адукацыі.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.