Адказ атрыманы на месцы


IMG_7056

15 верасня асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме правёў начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Юрый Анатольевіч ШЧАЦЬКО. Яму дапамагаў разбірацца ў спрэчных пытаннях калега — начальнік Пастаўскага раённага аддзела названага камітэта Валерый Ірэнеушавіч Сінкевіч.

Наведвальнік быў усяго адзін — жыхар адной з вёсак раёна. Мужчына ўпэўнены, што тыя інжынерныя збудаванні, якія належаць гаспадарцы і праходзяць праз яго зямельны ўчастак, з’яўляюцца прычынай пастаянных падтапленняў, наносяць шкоду жылому дому. Аднак ні адна з дзвюх экспертыз, якія былі праведзены раней, гэта не пацвердзіла. Каб паставіць канчатковую кропку ў набалелым пытанні, заяўнік папрасіў Юрыя Анатольевіча параіць яшчэ адну ўстанову, спецыялісты якой змогуць даць кваліфікаваную экспертную ацэнку. Што начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі па Віцебскай вобласці і зрабіў падчас прыёму, а таксама даў нумар тэлефона спецыялістаў.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.