Бронза “Скуранога мяча” — наша

Местная власть Спорт

IMG_6991

З трэцяга па восьмага верасня ў Мінску праходзіў юбілейны, дваццаты, фінал спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У сярэдняй узроставай групе бронзавым прызёрам турніру стала каманда пастаўчан “Патрыёт” (на здымку з трэнерам Аляксандрам Аляксандравічам Тарасевічам).

За першынство ў сярэдняй узроставай групе змагаліся хлопчыкі 2005-2006 гадоў нараджэння з васьмі футбольных каманд: “Фартуна” (Мінск), “Алім­пія” (Мінск), “Патрыёт” (Паставы, Віцебская вобласць), “Азімут” (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць), “Росквіт” (Бабруйск, Магілёўская вобласць), “Ніва” (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць), “Узда” (Уздзенскі раён, Мінская вобласць) і “Фарсаж” (Лідскі раён, Гродзенская вобласць).

Менавіта з рук легенды беларускага футбола экс-галкіпера нацыянальнай зборнай, а цяпер аднаго з яе трэнераў Юрыя Жаўнова атрымалі камандны Кубак, персанальныя Кубкі, медалі, дыпломы і сувеніры пастаўчане Максім Раманоўскі, Мікіта Зелянкевіч (капітан), Кірыл Цыунель, Глеб Касенка, Кірыл Урбанайць, Мікіта Ерамееў, Крысціян Дзеўгуць, Максім Шчыт, Аляксандр Звяруга, Павел Ядэмскі, Кірыл Волк, Данііл Лук’ян, Сяргей Быкаў і Багдан Асяненка.

Поўны матэрыял чытайце на 1-ай старонцы  № 73 газеты “Пастаўскі край” ад 13-га верасня 2017 г.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.