Цяжка, але цікава

Сельское хозяйство

IMG_1226

Кірыл Гукаў закончыў Пастаўскі і Бярэзінскі прафесійна-тэхнічныя каледжы і мае тры спецыяльнасці: зваршчык, ва­дзіцель аўтамабіля катэгорыі «С» і слесар па рамонце аўтамабіляў. З чэрвеня бягучага года працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Ярэва-агра” на МАЗе.

Хаця машына і не старая, пачынаць усё роўна давялося з рамонту. Ну, а затым, як і належыць, сеў за руль. Займаўся адвозкай збожжа ад камбайнаў на зерняток, а таксама яго дастаўкай на хлебапрыёмнае прадпрыемства. Гэта была яго першая ўборачная і першы вопыт работы на тэхніцы. “Цяжка, але цікава”, — гаворыць юнак і стараецца праявіць сябе ў працы з найлепшага боку.

IMG_1209

З Ігарам Пучынскім з гэтай жа гаспадаркі я планавала сустрэцца яшчэ ў пачатку жніва. Не атрымалася. Яго камбайн так забуксаваў у полі, што выцягнулі толькі к вечару. Зразумела, і мы не змаглі даехаць туды на машыне. І вось я зноў у Ярэве і знаёмлюся з маладым камбайнерам. У яго таксама тры спецыяльнасці: трактарыст, слесар і муляр. Пакуль што рэалізуе першую і ні ў адну пару года не застаецца без справы: вясной і восенню заняты на сяўбе, падчас корманарыхтоўкі — на адвозцы зялёнай масы, жнівом — на камбайне, зімой — на кормараздатчыку. Работы розныя, а адказнасць за іх выкананне аднолькава высокая.

Ігару Пучынскаму ўсяго 23, а ён ужо сапраўдны гаспадар зямлі і клапатлівы сем’янін. У яго і Ані двое сыночкаў: шасці і двух гадоў. Старэйшы, Ілья, цікавіцца тэхнікай, і для яго няма большай радасці, чым пракаціцца з татам на трактары. А тата, як бы ні стамляўся на рабоце, заўсёды пазабаўляецца з малымі ды дапаможа сваёй палавінцы па хатняй гаспадарцы. Для тых, хто жадае працаваць, карысны занятак у вёсцы знаходзіцца заўсёды. Ігар Пучынскі менавіта з іх ліку.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.