Да 100-годдзя пагранічнай службы

Общество Правовое поле

100 лет погранслужбе

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці і творчай інтэлігенцыі да юбілею органаў пагранічнай службы, патрыятычнага, духоўна-маральнага і эстэтычнага выхавання, папулярызацыі пагранічнай службы, стварэння новых літаратурных, мастацкіх і музычных твораў, расшырэння песеннага рэпертуару пра пагранічнікаў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс на лепшы літаратурна-мастацкі і паэтычны творы, лепшыя песню, малюнак, фотаработу і плакат (білборд) пра пагранічную службу. Пераможцы будуць вызначацца ў трох узроставых катэгорыях (8—11 гадоў; 12—14; ад 15 і старэйшыя). Тым, хто зойме 1-ае, 2-ое, 3-яе месцы, будуць прысу­джаны званні лаўрэатаў, яны атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Матэрыялы з абавязковай паметкай “На конкурс да 100-годдзя пагранічнай службы” прымаюцца да 3 студзеня 2018 года па адрасе: г. Паставы, вул. Касманаўтаў, 26 “А”, 1-ы ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (намеснік начальніка шпіталя Аляксей Валянцінавіч Навуменка). Больш падрабязна з палажэннем конкурсу можна даведацца на сайце ваеннага шпіталя  hospital.gpk.gov.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.