Дапамаглі тым, хто мае патрэбу

Общество

Вераніка Казлоўская і старшыня Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў Вікторыя Смятанка дапамагаюць падабраць неабходны памер адзення.
Вераніка Казлоўская і старшыня Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў Вікторыя Смятанка дапамагаюць падабраць неабходны памер адзення.

У мінулы аўторак зала пасяджэнняў на першым паверсе райвыканкама больш нагадвала галантарэйны і канцылярскі аддзелы ўнівермага: амаль на кожным крэсле развешаная вопратка, новых гаспадароў чакаюць цацкі, побач акуратна расстаўлены абутак, на сталах узвышаюцца стосы сшыткаў, альбомаў, канцылярскія прылады.

Усе гэтыя рэчы набытыя і сабраныя ў рамках сумеснай дабрачыннай акцыі райкама БРСМ, раённых арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, мэта якой — дапамагчы сабраць у школу дзетак з малазабяспечаных сем’яў.

Пагранічнікі  Максім Жызнеўскі і Дзмітрый Бурак  завіталі ў госці да навучэнкі ваенна-патрыятычнага класа СШ №4 Эльвіры Сакаловай, каб уручыць грашовы сертыфікат і падарунак.
Пагранічнікі Максім Жызнеўскі і Дзмітрый Бурак завіталі ў госці да навучэнкі ваенна-патрыятычнага класа СШ №4 Эльвіры Сакаловай, каб уручыць грашовы сертыфікат і падарунак.

Да акцыі далучыліся прадстаўнікі пагранічнай службы і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Поўны матэрыял чытайце на 5-яй старонцы № 72 газеты “Пастаўскі край” ад 9-га верасня 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.