Душой прыкіпелі да кніг і чытачоў

Образование

А. І. Міхалевіч, А. А. Пашкова і Л. С. Жук.
А. І. Міхалевіч, А. А. Пашкова і Л. С. Жук.

Пераступаеш парог Варапаеўскай пасялковай бібліятэкі  — і нібыта ў аранжарэю трапляеш: столькі кветак у невялікім пакойчыку! Хочацца затрымацца каля іх, разглядаць і любавацца. Побач стэнд “Кветкавы фрэш”. З размешчанай на ім літаратуры можна даведацца шмат цікавага пра кветкі, новыя іх віды, правілы догляду. Тут жа яркія дзіцячыя малюнкі.

Загадчыца Алена Іосіфаўна Міхалевіч запрашае прайсці далей. Што ні крок, то новы стэнд: “Быць здаровым — гэта модна”, “Мы — пакаленне XXI стагоддзя”, “Слова пра Беларусь”, “Я гэты край Радзімаю заву”, “Краіна цудаў”, “Душа, як шчасця, прагне слова” і іншыя. Толькі шкада, што памяшканне для такіх творчых людзей і іх задумак цеснаватае. Тым не менш усё падабрана і аформлена з густам. З 1 красавіка бягучага года ў Варапаеве закрылі дзіцячую бібліятэку, і бібліятэка для дарослых гасцінна прыняла юных чытачоў і кнігі да сябе.

IMG_3460

Ветлівыя, уважлівыя, творчыя, улюбёныя ў сваю справу бібліятэкары стараюцца, каб жыццё іх установы адпавядала патрабаванням часу, было цікавым і разнастайным. Яны прыкіпелі душой да кніг і чытачоў.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы  № 73 газеты “Пастаўскі край” ад 13-га верасня 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.