Эрудыты кажуць: “Я ведаю!”

Общество

IMG_7014

Ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску завяршыліся адборачныя туры спецыяльнага шоу для школьнікаў «Я ведаю!». Гэта сумесны пілотны праект генеральнага прадзюсерскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які стартаваў у Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Сёлета прадэманстраваць свае таленты і эрудыцыю ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” змогуць вучні 5—11-х класаў з усіх куткоў рэспублікі. Але спачатку ім трэба было прайсці адборачныя этапы ў сваёй школе і ў раёне. Затым самыя адукаваныя спаборнічалі ў абласным туры. Права прадстаўляць Віцебшчыну на рэспубліканскім тэле­праекце аспрэчвалі 147 школьнікаў, 7 з іх — з нашага раёна.

Пытанні конкурсу ўключалі матэрыял школьнай праграмы за адпаведны клас. Падчас чатырох тураў хлопчыкам і дзяўчынкам неабходна было адказаць на пытанні “так” ці “не”, выбраць пра­вільны варыянт з прапанаваных, як мага хутчэй даць уласны адказ. Пытанні былі розных узроўняў складанасці, у тым ліку і на эрудыцыю. Напрыклад, неабходна было выбраць, хто з мастакоў — Сальвадор Далі, Казімір Малевіч альбо Пабла Пікаса — з’яўляецца стваральнікам лагатыпа “Chupa Chups” (правільны адказ — Далі).

Прайсці абласны адборачны тур змаглі 45 чалавек. Сярод шчасліўчыкаў і двое пастаўчан — навучэнка 10 класа СШ №3 Ганна Кундро і 11-класнік СШ №1 Мікіта Шастакоў (на здымку). Іх чакае ўдзел у рэспубліканскім тэлепраекце “Я ведаю!”. Усяго на новы тэлевізійны сезон 2017/2018 гг. медыяхолдынгам запланаваны 33 выпускі ў некалькі этапаў для розных узроставых катэгорый. У фінальных гульнях праекта будуць вызначаны 7 пераможцаў з кожнай заяўленай паралелі. Пераможцаў чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі не толькі для іх саміх, але і для іх аднакласнікаў.

Новы тэлепраект накіраваны не на адну галіну ведаў, а на ўсебаковае развіццё дзяцей, іх творчых здольнасцей. Праект акажа падтрымку не толькі школьнікам, але і настаўнікам, якія займаюцца іх падрыхтоўкай і таксама будуць запрошаныя на здымкі шоу. Ганна выбрала сваім куратарам настаўніцу гісторыі Наталлю Генадзьеўну Пабядзінскую, Мікіта — настаўніцу геаграфіі Ірыну Мікалаеўну Козіч.

Балеем за нашых!

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.