Каб было цёпла ў дамах

Личности

Дзмітрый Нікіценка і Аляксандр Васільеў.
Дзмітрый Нікіценка і Аляксандр Васільеў.

Як толькі лета пачынае аддаляцца, ажывае работа Пастаўскага прадпрыемства па паліве. Калектыў абслугоўвае насельніцтва, некаторыя арганізацыі і ўстановы аховы здароўя, культуры, адукацыі. “З-за таго, што актыўнасць пастаўчан у набыцці паліва была вельмі нізкай, з вясны і да гэтага часу вымушаны былі працаваць толькі чатыры дні ў тыдзень, — расказваў дырэктар Уладзімір Пятровіч Кайровіч. — Хоць пастаянна напаміналі сваім спажыўцам пра тое, што запасацца торфабрыкетам і дрывамі варта адразу пасля заканчэння ацяпляльнага сезона. Аднак прыслухаліся да гэтага нямногія. З часам жа пачнецца ажыятажны попыт, утворыцца чарга, і мы не паспеем забяспечыць усіх жадаючых. Торфабрыкет завозіцца з Браслава, дровы пастаўляюць Пастаўскі лясгас і Браслаўскі нацыянальны парк. Наша работа ў многім залежыць і ад іх”.

Прадпрыемства забяспечвае цвёрдымі відамі паліва 1620 домаўладальнікаў, з іх 222 адносяцца да льготнай катэгорыі.  Нягледзячы на тое, што многія гаспадары падвялі ў свае дамы прыродны газ, некаторыя з іх захавалі і пячное ацяпленне або катлы на цвёрдым паліве. Імі карыстаюцца ў міжсезонне, а таму з’яўляюцца кліентамі прадпрыемства. За восем месяцаў бягучага года рэалізавана 1580 тон брыкету і 5250 кубаметраў дроў. Па папярэдніх падліках, яшчэ столькі спажыўцы выкупяць да канца года.

Вадзіцелі Алег Танана, Вячаслаў Дробыш і Віктар Козел з загадчыкам склада Аляксандрам Адамавічам Касцючковым (другі справа).
Вадзіцелі Алег Танана, Вячаслаў Дробыш і Віктар Козел з загадчыкам склада Аляксандрам Адамавічам Касцючковым (другі справа).

Дастаўляюць паліва на аўтамашынах Вячаслаў Дробыш і Віктар Козел, на трактары — Алег Танана. Ён жа працуе і на пагрузчыку. Выдачу са склада ажыццяўляе Аляксандр Адамавіч Касцючкоў. Распілоўкай дроў займаюцца Аляксандр Васільеў, Мікалай Малюта і Дзмітрый Нікіценка. Усе яны добра ведаюць свае абавязкі і ўмела іх выконваюць.

Ну, а спажыўцы паліва павінны паспяшацца на прадпрыемства, бо час злятае імкліва і ацяпляльны перыяд не за гарамі.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.