ЛЫСЁНАК Мікалай Мікалаевіч — начальнік Пастаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя


Лысёнок Н. Н.

Мікалай Мікалаевіч Лысёнак нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Крашнева Пастаўскага раёна. У 1993 і 1997 гадах адпаведна закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецы­яль­насцях “Гіс­торыя”, “Правазнаўства” і Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці “Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі”. З 1980-га па 1988 год служыў ва Узброеных Сілах СССР. З 1988-га па 1992-гі — настаўнік СШ №2 г. Паставы. Затым служыў у Пастаўскай мытні, пазней — у Ашмянскай. З лютага 2005-га да апошняга часу — дырэктар Пастаўскага дзяржаўнага каледжа.

Загадам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па ўзгадненні з Пастаўскім райвыканкамам 12 верасня бягучага года назначаны начальнікам Пастаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.