Любі і цані жыццё

Общество

logotip-nasha-zhizn`-4

З 4 па 10 верасня ў Віцебскай вобласці праводзіцца акцыя пад дэвізам “Любі і цані жыццё”, прымеркаваная да Сусветнага дня папярэджання самагубстваў.

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, самагубства з’яўляецца 13-й па ліку прычынай смерці ва ўсім свеце, а па ўзроставым дыяпазоне ад 15 да 35 гадоў у Еўропе займае другое месца пасля дарожна-транспартных здарэнняў.

Актуальная гэта праблема і для Віцебскай вобласці, дзе летась зарэгістравана 335 суіцыдаў, за паўгоддзе сёлета — 128. Не абмінае такая бяда і наш раён.

Правядзенне акцыі — гэта магчымасць для прафесіяналаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый  і проста грамадзян умацавання і дэманстрацыі пачуцця сумеснай адказнасці за выратаванне людскіх жыццяў, якія могуць быць страчаны ў выніку самагубстваў.

У рамках акцыі ў аўторак, 12 верасня, з 9.00 да 13.00 па тэлефоне 4-11-49 “прамую лінію” правядуць урач-псіхіятр ЦРБ Рустэм Адамавіч КРЫНІЦКІ і псіхолаг Алена Ула­дзіміраўна ХМЯЛЬНІЦКАЯ.

Е. ГАРБУЛЬ, врач психиатр-нарколог ЦРБ.


Ежедневно экстренную психологическую помощь можно получить по «телефонам доверия»:
г. Витебск — 8(0212) 61-60-60, г. Минск — 8(0172) 90-44-44, 8(0172) 63-03-03 (для детей и подростков).

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.